Дэлегат сустрэўся з працоўным калектывам

20160707_071414На працягу 22 і 23 чэрвеня ў Мінску працаваў Пяты Ўсебеларускі народны сход. У ліку дэлегатаў ад нашага раёна на мерапрыемстве пабывала і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вераніка Падаляк. Сваім уражаннем ад высокага форуму лідар раённай маладзёжнай арганізацыі падзялілася ў чацвер з працоўным калектывам філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”.

Заакцэнтаваўшы ўвагу работнікаў сельгас­арганізацыі на асноўных аспектах выступу Аляксандра Лукашэнкі падчас яго аналізу вынікаў мінулай пяцігодкі і задач на гэтую, Вераніка Падаляк звярнула ўвагу прысутных на галоўны пасыл кіраўніка дзяржавы — кожнаму плённа працаваць на сваім рабочым месцы дзеля паляпшэння ўласнага дабрабыту і развіцця ўсёй краіны.

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.