Вядзецца догляд пасеваў
За гарачай парой корманарыхтоўкі ў раёне не забываюцца на догляд пасеваў.
На гэты час, як паведамілі ў раённай інспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін, у гаспадарках цалкам завершана хімічная праполка цукровых буракоў і кукурузы. Пасевы яравога рапсу і бульбы апрацоўваюцца ад шкоднікаў, бульбяныя палі — яшчэ і ад хвароб.
Алена КАРПЕНКА.