Темы

Міні-апытанне. Чаго вы чакаеце ад высокага форуму?

Міні-апытанне. Чаго вы чакаеце ад высокага форуму?

На працягу двух дзён у Мінску будзе праца­ваць пяты Усебеларускі народны сход, на які збяруцца дэлегаты са ўсіх абласцей Беларусі і сталіцы. Ад нашага раёна на высокі форум дэлегіравана 6 чалавек. Іх кандыдатуры прапанаваны і зацверджаны дэлегатамі раённага сходу, які адбыўся ў аўторак на гэтым тыдні. Да таго як апошнія прыступілі да работы, мы пацікавіліся, чаго чакаюць яны ад народнага веча.

8yv_11

k8uj8eg9fvАнатоль Шэлег, старшыня Слабадкоўскага сельскага Савета дэпутатаў:

— Вядома ж, вырашэння праб­лемных пытанняў, звязаных з развіццём эканомікі краіны. Будзе стабільна працаваць эканоміка — будзе развівацца сацыяльная сфера і як вынік — паляпшацца дабрабыт людзей, у тым ліку вяскоўцаў.

 

k8ujeg9fvМіхаіл Стрыжэўскі, дырэктар філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”:

— Чакаем такіх рашэнняў, якія б садзейнічалі павышэнню ўзроўню жыцця лю­дзей. Асабліва чакаем рашэння на самым высокім узроўні праблемных пытанняў у сельскай гаспадарцы, бо ад гэтага залежыць дабрабыт земляробаў, нашых сялян — усіх тых, хто сваёй працай забяспечвае харчовую бяспеку краіны.

8k8ujegfvВераніка Падаляк, 1-шы сакратар РК ГА “БРСМ”:

— Чакаю ад 5-га Усебеларускага народнага сходу толькі станоўчых эмоцый. У краіне немалая падтрымка аказваецца маладым сем’ям, шматдзетным, хочацца, каб так было і надалей. Таксама хацелася б, каб высокі форум даў пасыл укараненню ў жыццё шматлікіх цікавых праектаў, якія сёння прапаноўвае моладзь. Ну і, вядома ж, каб было дастаткова ўвагі ўдзелена пытанням занятасці маладых людзей, стварэння для іх новых працоўных месцаў.

k8ujegfvВалерый Казлоў, адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі:

— Упэўнены, усіх беларусаў гэтым часам цікавіць пытанне эканамічнага развіцця нашай дзяржавы. Спадзяюся, што на народным сходзе будуць намечаны планы па стабілізацыі эканомікі, акрэс­лены шляхі пераадолення тых недахопаў, якія не даюць ёй упэў­нена развівацца. Як чалавека пенсійнага ўзросту, мяне хвалюе памер пенсіі. І тут зноў усё ўзаемазвязана: будзе развівацца эканоміка — будзе магчымасць павялічыць пенсіі.

k8u6jeg9fvЛарыса Праскурня, загадчыца дзіцячага садка в. Вішнёўка:

— Улічваючы тое, што працую ў адукацыі, спадзяюся, што будуць закрануты і пытанні гэтай галіны, у тым ліку надзвычай неабходнае на сёння — падняцце прэстыжу настаўніка. А ўвогуле, упэўнена, высокі форум будзе садзейнічаць захаванню міру на нашай зямлі. Бо вельмі важна, каб і надалей заставалася жыццё спакойным, каб людзі клаліся спаць і прачыналіся пад мірным небам, каб дзеці і ўнукі раслі шчаслівымі.

 

k8u6jeg9fv9Аляксандр Волікаў, дырэктар цэнт­ралізаванай клубнай сістэмы раёна:

— Як напэўна і усім грамадзянам краіны, мне хочацца, каб наша Беларусь развівалася і прыгажэла, каб у краіне была стабільнасць, людзі былі сацыяльна абароненымі. І пяты Усебеларускі народны сход — гэта якраз той форум, на якім дадзеныя пытанні, на мой погляд, павінны знайсці водгук. Улічваючы тое, што развіццё культуры наўпрост залежыць ад стабільнага функцыянавання рэальнага сектару эканомікі, спадзяюся, што пытанням апошняга на сходзе будзе ўдзелена дастаткова ўвагі.

k8u6j8eg9fvЛюдміла Крычко, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:

— Чакаю, што бу­дуць абмеркаваны глабальныя пытанні, у першую чаргу — сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, павышэння ўзроўню жыцця людзей. Вядома ж, хвалююць пытанні занятасці членаў прафсаюза, захавання працоўных месцаў, недапушчэння іх масавых скарачэнняў, адтоку з краіны высокакваліфікаваных маладых кадраў. Зразумела, цяпер у дзяржаве эканамічная сітуацыя няпрос­тая, але, упэўнена, гэтая з’ява часовая, і рашэнні праблемных пытанняў абавязкова будуць знойдзены, у тым ліку і падчас Усебеларускага народнага сходу.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024