Збор сродкаў на музей працягваецца
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама выказвае словы падзякі ўсім: працоўным калектывам і проста неабыякавым людзям, хто падтрымаў ініцыятыву стварэння ў пасёлку Глуша музея беларускага пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча, нашага земляка Алеся Адамовіча — пералічыў грашовыя сродкі на спецыяльна створаны для гэтых мэт банкаўскі рахунак. На сёння сума пералічэнняў складае больш за 2 млн. рублёў.
Між тым, акцыя па зборы сродкаў працягваецца. На сабраныя грошы плануецца вырабіць праектна-сметную дакументацыю і аднавіць будынак былой аптэкі ў пасёлку Глуша — месца, якое часта згадваецца ў творах знакамітага земляка, дзе ў свой час працавала маці пісьменніка і дзе ў Вялікую Айчынную вайну быў цэнтр глушанскага падполля. Дарэчы, музей мае
быць прысвечаны і гэтай важнай тэме.
Для ўсіх вас, шаноўныя нашы чытачы, хто неабыякавы да захавання культурнай спадчыны свайго краю, зацікаўлены ў стварэнні на радзіме Алеся Адамовіча — пісьменніка, чые антываенныя творы перакладзены на шматлікія мовы свету, яго музея, нагадваем рэквізіты добраахвотнага рахунку:
Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Бобруйского райисполкома р/с 3642129272326 в филиале 703 ОАО СБ “Беларусбанк”, код 706 г. Бобруйск, УНН 701226324.
Назначение платежа “Для изготовления проектно-сметной документации и реконструкции здания в п. Глуша под музей А. Адамовича”.