Темы

Падтрымаем добрую ініцыятыву. У раёне вядзецца збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча

Падтрымаем добрую ініцыятыву. У раёне вядзецца збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча

Нашай бабруйскай зямлі пашчасціла мець непасрэднае дачыненне да імя і творчай спадчыны выдатнага чалавека — пісьменніка, сцэнарыста, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча, чалавека, якога Васіль Быкаў назваў “фігурай еўрапейскага маштабу”, — Алеся Адамовіча.

img_3282_6526

adamovichУ свой час у пасёлак Глуша з міншчыны пераехалі бацькі будучага творцы. Маці, Ганна Мітрафанаўна, загадвала аптэкай, бацька, Міхаіл Іосіфавіч, быў медыкам. Менавіта яго намаганнямі ў пасёлку з’явілася бальніца. На ўлонні непаўторнай глушанскай прыроды прайшло дзяцінства Алеся Адамовіча. Тут, у Глушы, 14-гадовага хлапчука напаткала Вялікая Айчынная вайна. Разам з роднымі (Ганна Трафімаўна забяспечвала партызан медыкаментамі) ён прымаў удзел у дзейнасці антыфашысцкага падполля, змагаўся ў партызанскім атрадзе. Бацька ж з першых дзён вайны пайшоў на фронт, дзе быў ваенным урачом. Уражанні ад вайны пісьменнік пранёс праз усё жыццё і ўвасобіў іх у сваіх творах. Дзякуючы творчасці пісьменніка пасёлак стаў вядомы на ўвесь свет: творы аўтара перакладзены болей як на 20 моў. Неўміручым стаў і подзвіг людзей, якія ў пасёлку жылі, змагаліся з акупантамі. Яны сталі прататыпамі ге­рояў рамана “Вайна пад стрэхамі”. Па дылогіі Адамовіча Віктар Тураў зняў фільмы “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой”. Усім сэр­цам любіў Алесь Адамовіч сваю Глушу і землякоў. Тут, на мясцовых могілках, сярод родных, знайшоў ён і свой апошні спачын.

Сёлета Бабруйшчына разам з усёй краінай будзе адзначаць 72-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 71-ю — Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Да гэтага часу дажылі адзінкі з тых, хто са зброяй у руках абараняў радзіму, няўмольна радзеюць рады тых, чыё дзяцінства апаліла вайна. А былая аптэка — цэнтр Глушанскага падполля — стаіць і дагэтуль. Гэты будынак — як напамін пра той гераічны час, як нагад людзям увекавечыць подзвіг змагароў і не дапусціць паўтору тых страшэнных падзей.

Ужо даўно ўзнікла задумка стварыць у будынку колішняй аптэкі музей Алеся Адамовіча, а ў вобласці — аб’ект рэспубліканскага значэння, цікавасць да якога б праяўлялі і замежныя госці. Тым болей што сёння ў Беларусі актыўна развіваецца ўяздны ту­рызм. У стварэнні музея зацікаўлена і дачка Алеся Адамовіча Наталля, якая гатова дапамагчы з экспазі­цыяй. Грамадскасць Глушы шырока абмяркоўвае дадзены праект. Жыхары пасёлка гатовы аказаць як матэрыяльную падтрымку, так і пасільную дапамогу ў падсобных будаўнічых работах. Ужо ёсць нават прапанова назваць будучы музей “Вайна пад стрэхамі”: плануецца, што ён будзе прысвечаны не толькі Алесю Адамовічу і яго гераічным бацькам, але ўсёй Глушы — людзям, чые муж­насць і самаахвярнасць у гады вайны заслугоўваюць быць увекавечанымі. Бабруйскі райвыканкам, пры ўмове стварэння музея, гатовы зрабіць яго філіялам раённага гісторыка-краязнаўчага і ўвесці стаўку навуковага супрацоўніка.

Але, каб усё гэта ажыццявіць, патрабуюцца немалыя грошы, найперш — на рэканструкцыю будынка. Ужо зразумела, што па цяперашнім часе стварыць музей можна толькі пры фінансавай падтрымцы ўсіх неабыякавых лю­дзей. І добра б было, шаноўныя чытачы, калі б такімі людзьмі сталі ў тым ліку і мы з вамі. Дзеля будучыні нашых дзяцей, дзеля міру на зямлі.

Алена КАРПЕНКА.

Открыт благотворительный счет для сбора средств на реконструкцию здания под музей А. Адамовича

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Бобруйского райисполкома р/с 3642129272326 в филиале 703 ОАО СБ «Беларусбанк», код 706 г. Бобруйск, УНН 701226324. Назначение платежа «Для изготовления проектно­-сметной документации и реконструкции здания в п. Глуша под музей А. Адамовича».

Последние новости

Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024