Темы

Вызначаны пераможцы творчага конкурсу

У сёлетнім студзені прахо­дзіў раённы этап абласнога творчага конкурсу на міліцэйскую тэматыку сярод навучэнцаў старэйшых класаў.

Яго арганізатары — аддзелы адукацыі, спорту і турызму і ўнутраных спраў райвыканкама — ставілі за мэту фарміраванне ў юнакоў і дзяўчат актыўнай грамадзянскай пазіцыі, стымуляванне іх да самастойнага вывучэння аспектаў службы ў міліцыі. Усяго ў раённым этапе прынялі ўдзел 5 навучальных устаноў: Міхалёўскі, Ленінскі, Осаўскі, Цялушскі ВПК і Брожская СШ.

Вынікі конкурсу падведзены, і мы з задавальненнем называем імёны пераможцаў і іх настаўнікаў. У намінацыі “Проза” Дыплома 2-й ступені ўдастоены выпускнік Міхалёўскага ВПК Ягор Вінакур (педагог Л.Ф. Новікава), дыпломаў 3-й ступені — вучаніца 11-га класа Осаўскага ВПК Анастасія Шэпялевіч (педагог А.А. Далжэўская) і дзесяцікласнік з Цялушскага — Дзяніс Шынкарэнка (педагог Н.С. Жукава). У намінацыі “Паэзія” пераможцамі сталі выпускніца Ленінскага ВПК Наталля Грузінава (педагог І.Л. Тараховіч) — Дыплом 1-й ступені, і Анжаліка Станчык з Брожскай школы (педагог Н.С. Баршчэўская), чыя творчая праца ацэнена Дыпломам 2-й ступені.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

PRODEXPO-2026 стартует сегодня: четыре дня вкуса, открытий и новых возможностей

17 ноября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 17 ноября: зябко, но без морозов

17 ноября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Не просто лайки: юные блогеры Телушской СШ учились создавать по-настоящему интересный контент

16 ноября 2026
Читать новость
Общество

Последний день уплаты единого имущественного платежа. Как оплатить быстро и без очередей?

16 ноября 2026
Читать новость
Общество

Полезная встреча

16 ноября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Всего лишь игрушка? Правоохранители напомнили правила использования беспилотников и лазерных указок

16 ноября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем