Высокая ўзнагарода і высокі давер

14 студзеня завяршыўся 3-ці абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы, удзел у якой прыняў і навучэнец Глушанскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Фёдар Рэкіш. Дзесяцікласнік заваяваў Дыплом 2-й ступені і ўвайшоў у склад каманды вобласці, якая будзе прадстаўляць Магілёўшчыну на 4-м, заключным, этапе алімпіяды.

Вынік Фёдара 15-ты з 68 удзельнікаў. За дзве задачы з тых, што прапаноўваліся, вучань набраў па 100 балаў. У мінулым годзе па выніках абласнога этапу дадзенай алімпіяды хлопец быў удастоены заахвочвальнага дыплому.

Высокая ацэнка здольнасцяў Фёдара — не выпадковасць і не вязенне, а ягоныя адоранасць, павышаная цікавасць да прадмета і немалая напружаная праца. Для таго каб быць у пераможцах высокага ўзроўню, Фёдар прыкладвае шмат намаганняў: акрамя заняткаў у школе рэгулярна наведвае Цэнтр па падрыхтоўцы да алімпіяд у Бабруйску і практыкуецца ў рашэнні задач па прадмеце дыстанцыйна.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.