Не спыняецца нарыхтоўка корму
Гэтым часам працягваецца нетрадыцыйная для кастрычніка нарыхтоўка корму. Зімоўка, зноў жа з-за анамальна спякотнага лета, чакаецца нялёгкай, таму вядзецца касьба нават тых траў, дзе іх ужо колькі год не касілі.
Да апошняга часу нарыхтоўваліся сена і сянаж у стрэч-плёнку, працягваецца закладка сіласу. Прычым, дзве гаспадаркі — СВК “Гігант” і СВК “Калгас імя А. Неўскага” вядуць нарыхтоўку сіласу за межамі раёна, на Краснапольшчыне, дзе трава сёлета была болей ураджайнай. Там жа “пазычылі” і каля 300 га пасеваў кукурузы, уборка якой зараз вядзецца. Па апошніх дадзеных, механізатарамі СВК “Гігант” нарыхтавана каля 1000 тон сіласу, «Калгаса імя А. Неўскага» — болей за 500 тон.
Алена КАРПЕНКА.