Темы

Чалавек — гаспадар свайго дома і сваёй зямлі

Чалавек — гаспадар свайго дома і сваёй зямлі

Утрымліваць падворкі ўласных домаўладанняў і шматпавярховак у чысціні і парадку, не засмечваць вуліцы і дарогі — прамы абавязак кожнага чалавека. І было б добра, адзначаюць у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, каб для людзей гэта стала яшчэ патрэбай і неабходнасцю.

mu6fdeУ нашым раёне, па словах начальніка аддзела Ірыны Пракопчык, створаны ўсе ўмовы для таго, каб смецце, у тым ліку адходы жыццядзейнасці чалавека, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці сыравіны для прадпрыемстваў, у дварах не залежваліся, а ў жыхароў населеных пунктаў не было неабходнасці ў стварэнні несанкцыянаваных звалак. Ва ўсіх населеных пунктах УКП “Жылкамгас” ажыццяўляе рэгулярны планавы вываз смецця. На тэрыторыі тых, дзе маюцца шматпавярховыя забудовы, усталяваны кантэйнеры для яго збору, у тым ліку асобнага. Усе магазіны Бабруйскага гандлёвага цэнтра на гэты час ажыццяўляюць прыём (за грошы!) другасных матэрыяльных рэсурсаў, такіх як ПЭТ і шкляная бутэлька, макулатура. Акрамя таго, у гэтых мэтах створаны і дзейнічаюць 3 нарыхтоўчыя пункты на базе Жылкамгаса — у пасёлках Рэдкі Рог, Туголіца і Глуша.

***
Актуальным на гэты час з’яўляецца прывядзенне ў парадак пад’ездаў шматкватэрных дамоў у населеных пунктах намаганнямі саміх жыльцоў. Такім менавіта чынам ужо адрамантаваны 21 пад’езд у пасёлках Туголіца і Глуша. Прыгожа афарбаваныя сцены, прыбраныя фіранкамі вокны, кветкі на падаконніках выклікаюць адчуванне цеплыні, спакою і ўтульнасці ў кожнага, хто заходзіць у пад’езд. У аддзеле ЖКГ адзначаюць — навесці такую прыгажосць, выканаць гэтыя і іншыя рамонтныя работы можна як намаганнямі саміх жыльцоў, так і з дапамогай камунальшчыкаў: УКП “Жылкамгас” аказвае платныя паслугі па рамонце.

Парадак у доме і на падворку, без сумнення, візітная картка гаспадара. Але ж у клопаце пра іх чысціню нельга забывацца на вуліцы і дарогі, не дапускаць іх забруджвання. Нярэдка можна назіраць такую непрыемную з’яву, як неданесенае да кантэйнера смецце, раскіданыя паўз дарогі бутэлькі, папера, пакеты з поліэтылену і іншае.

Вядома ж, каб такіх прыкладаў не было, дарослыя павінны самі культурна абыходзіцца са смеццем і адходамі і з маленства прывучаць (зноў жа — праз уласны прыклад) да гэтай культуры дзяцей.

Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Асабіста вы ўпэўнены, што, лузгаючы на вуліцы насенне сланечніку, лушпайкі ад яго не будзеце выкідваць на зямлю?

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Экономика

Белорусам разрешили покупать товары на Wildberries в кредит: что изменилось

4 июня 2026
Читать новость
Общество

Ввозимые в Беларусь грузовики в 2026 году освободили от утильсбора. Кого это коснется?

4 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Представители Бобруйского района принимают участие в международной специализированной выставке «Белагро-2026»

4 июня 2026
Читать новость
Общество

День охраны труда. Главная повестка — предотвращение несчастных случаев и заболеваний на рабочих местах

4 июня 2026
Читать новость
Общество

Свадьбы в 65+ и гендерное равенство: Белстат подготовил обзор

4 июня 2026
Читать новость
Общество

11 июня личный прием граждан проведет заместитель председателя Могилевского облисполкома

4 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем