Темы

Міжнародны фестываль у Бабруйску — пасыл дружбы і міру

Міжнародны фестываль у Бабруйску — пасыл дружбы і міру

З 25 па 28 чэрвеня ў Бабруйску прайходзіў ХIII Міжнародны фестываль народнай творчасці “Вянок дружбы”.

logo_venok_2015Сёлета, як і ў папярэднія гады, фестываль пачаўся з прэс-канферэнцыі, якую яго арганізатары наладзілі для работнікаў СМІ і прадстаўнікоў айчынных і замежных дэлегацый. Мерапрыемства прайшло ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча 26 чэрвеня.

Адкрываючы канферэнцыю, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Андрэй Каваленка агучыў усе 18 краін свету, дэлегацыі якіх сёлета прымаюць удзел у фэсце. Упершыню на свяце — Італія, Калумбія, Мексіка, Кіпр, ЗША. Дырэктар Белтэлерадыёкампаніі, якая сёлета з’яўляецца адным з арганізатараў міжнароднага фестывалю, Генадзь Давыдзька звярнуў увагу на неабходнасці правядзення падобных фестываляў, асабліва ў цяперашні няпросты час. Па яго словах, важна аб’ядноўвацца, з павагай адносячыся да рознасці адзін аднаго, індывідуальнасці кожнага народа, што якраз-такі і праяўляецца ў нацыянальнай культуры, нацыянальнай творчасці — і жыць у згодзе і міры. Са свайго боку запэўніў, што міжнародны фестываль у Бабруйску — пасыл дружбы і міру, будзе транслявацца не толькі ў Беларусі, але па ўсім свеце.

0127efeПадчас канферэнцыі было дадзена слова прадстаўнікам усіх без выключэння дэлегацый. Яны расказвалі пра краіну, дзе жывуць, свой калектыў, пра гасціннасць беларускай зямлі, Бабруйска, цеплыню сельскага гледача, пра дружбу і мір на зямлі. Прадстаўнікі дэлегацыі з Нара-Фамінска ўручылі іншым яе ўдзельнікам лялькі-абярэгі.

Пасля завяршэння прэс-канферэнцыі ўдзельнікі і арганізатары 13-га “Вянка дружбы” сфатаграфаваліся на памяць.

Алена КАРПЕНКА. Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Человек и природа

Летне-oсенний сезон охоты начинается в Беларуси. Когда и на кого можно идти

8 августа 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 8 августа: не выше +24°С, порывистый ветер, преимущественно без осадков

8 августа 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

В копилке — еще 1000 тонн. На помощь хлеборобам Бобруйского района пришли горожане

7 августа 2026
Читать новость
Общество

МЧС напомнило об обеспечении безопасности пожилых и инвалидов

7 августа 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Сотрудники Бобруйской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира проверили рыбацкие точки

7 августа 2026
Читать новость
Общество

В Бобруйском райисполкоме подвели итоги работы за полугодие

7 августа 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем