Сустракаем вясну школьнай сям’ёй

chuchelo

Масленіца — старажытнае славянскае свята са шматлікімі звычаямі, якое праз вякі дайшло да нашых дзён. 1 сакавіка Масленіца наведалася і да Ленінскага ВПК «ДС-СШ». Тут нас чакала цэлая святочная праграма. Бо адна з задач нашай школы — унесці ў жыццё школьнікаў як мага больш разнастайных мерапрыемстваў, якія дазваляюць усебакова развівацца падлеткам.

petuhiПачаўся шосты школьны дзень з падрыхтоўкі залы. Там павінна была прайсці традыцыйная ярмарка. Дзеці з дапамогай класных кіраўнікоў упрыгожвалі свае «гандлёвыя» месцы і раскладвалі так званую прадукцыю на продаж. На сталах было ўсё — салодкія пернікі, пірагі, цукеркі, розныя дэкаратыўныя вырабы і нават кансерваваная агародніна. І самы цікавы момант — пачатак ярмаркі. Па зале адразу ж пачуліся заклікі школьнікаў-гандляроў, было таксама шмат і пакупнікоў. Трэба адзначыць, што большасць з іх — гэта бацькі, якім было вельмі прыемна палюбавацца на прыгатаваныя тавары і купіць штосьці для сябе.

bliniАле самае цікавае чакала нас на вуліцы. Гэта былі розныя «станцыі» з конкурсамі. Баі мяшкамі, хадзьба на хадулях, бег на мятле праз кеглі, забіць мяч у вароты і шмат іншага. Суправаджаліся гэтыя гульні тэматычнымі песнямі — заклікамі сонейка і вясеннімі гуканнямі. А падарылі нам гэтыя песні вакальны калектыў «Івушкі» — група бабуль і адзін дзядуля, якія выступаюць пад кіраўніцтвам Наталлі Шунаевай і займаюць прызавыя месцы ў разнастайных конкурсах. Пагэтаму пабачыць іх на школьнай пляцоўцы было сапраўдным падарункам да свята Масленіцы. Народныя песні зрабілі сваю справу, а мы з вялікай удзячнасцю пляскалі далонямі ім у рытм.

yararkaЧас конкурсаў завяршыўся — настала пара, каб спаліць вобраз Зімы. Усёй школай мы ўзяліся за рукі і пачалі вадзіць карагод вакол пудзіла. Яно згарэла на вачах. Вось і надыйшоў час піць гарбату са смачнымі блінцамі! Усе былі запрошаны да стала, каб пачаставацца такімі прысмакамі.

Затым застаўся заключны этап — падвядзенне вынікаў конкурсных эстафет. Усе былі ўзнагароджаны невялічкімі падарункамі. Свята атрымалася на славу! Добры настрой і дружны калектыў — тое, што стала асновай такога вясёлага мерапрыемства!

Таццяна БУСЕЛ,
юнкар,вучаніца 11-га класа Ленінскага ВПК «ДС-СШ».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.