Вялікая Айчынная вайна

Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Бяда не абышла і тых, хто вярнуўся дадому з яе крывавых палёў. Многія памерлі ад франтавых ран, засталіся інвалідамі. Вайна пакінула меткі на кожным пакаленні. Але памяць людская не сцірае жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль ад страт, не затуманьваецца слава герояў. Эстафета гэтай памяці перадаецца з пакалення ў пакаленне.

З цягам часу людзі па-іншаму пачынаюць успрымаць слова “вайна”. Яна здаецца нам далёкай. Мы жывём ў мірны час, пад мірным і чыстым небам. Але дзякуючы чаму? Усе гэта дзякуючы тым, у каго хапіла мужнасці, стойкасці і адвагі, каб процістаяць ворагу. Людзі не задумваліся, што рызыкуюць сваім жыццём. Яны проста аддана ішлі абараняць сваю зямлю, сваю Радзіму. Абаронцы ўсяе Беларусі падаравалі нам светлае і чыстае неба над галавой, яснае сонейка, а галоўнае — спакойнае і мірнае жыццё. Але ўсё адно не трэба забываць пра такія страшэнныя падзеі як вайна. Мінулае не павінна паўтарыцца.

А як жа даведацца, што было тады, у часы вайны? На жаль, рэальных сведкаў тых падзей Вялікай Айчыннай з кожным годам становіцца ўсе менш. Хто данясе да нас ваенную гісторыю, хто раскажа — як яно было на самой справе? Адно я магу сказаць упэўнена: не горш за людзей нам распавядаюць кнігі. Яны — адны з лепшых крыніц інфармацыі. Літаратура, асабліва беларуская, багатая на творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Нават ёсць пакаленні пісьменнікаў і паэтаў, маладосць якіх прыпала на час той жудаснай трагедыі. Ім была адзначана вялікая роля — абараняць Радзіму. Акрамя таго, яны яшчэ і пакінулі наступным пакаленням вялікае і неацэннае багацце — сваю гісторыю.

Вайна ва ўсіх звязана з цяжкімі ўспамінамі — хтосьці згубіў сям’ю, хтосьці — проста блізкага чалавека. Але ўсё гэта прынесла вялікія пакуты. Цяжка слухаць аб тым, што давялося перажыць мірным жыхарам. Даводзілася хавацца ў лесе, баяцца кожнага шораху, змагацца з голадам і суровымі марознымі зімамі. Цяжкі час — цяжкае і жыццё.
Я жыву пад мірным небам, не ведаючы клопату і бяды. Я не бачыла вайны, але ведаю, як цяжка прыходзілася людзям у той час. Мы пажыццёва абавязаны тым, хто падараваў нам мір і свабоду. Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сваіх сэрцах памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны!

Таццяна БУСЕЛ,
юнкар, вучаніца 11-га класа Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.