Вучні павінны адчуваць дабрыню

Татьяна ПУЗЫНА
Татьяна ПУЗЫНА

Сваёй перамогай у конкурсе педагагічнага майстэрства, лічыць Таццяна Пузына, яна многім абавязана калегам па працы, якія на працягу часу, пакуль конкурс доўжыўся, падтрымлівалі яе, дапамагалі справамі і парадамі — садзейнічалі перамозе.

Педагагічны стаж Таццяны Вячаславаўны — 4 гады, з якіх хутка два, як яна працуе на Бабруйшчыне. Да гэтага, пасля заканчэння фізічнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, настаўнічала ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці і ў Акцябрскім — Гомельскай, адкуль родам. На Бабруйшчыну пераехала, па словах педагога, таму, што вырашыла ў сваім жыцці нешта памяняць. Дарэчы, ніколькі не шкадуе, бо атрымлівае ад работы толькі станоўчыя эмоцыі: і калектыў, і кіраўніцтва школы садзейнічаюць таму, каб настаўнік працаваў і развіваўся ў прафесійным плане.

На запытанні, ці лёгка знаходзіць кантакт з дзецьмі і якім, па яе меркаваннях, павінен быць сучасны педагог, каб вучні да яго цягнуліся, Таццяна Вячаславаўна адказвае наступнае:

— Кантакт знаходзім, хоць гэта іншым разам і няпроста: дзеці розныя, з рознымі характарамі, светапоглядам, памкненнямі, адносінамі да вучобы. Але без узаемаразумення нельга навучаць прадмету, таму — з кім лягчэй, з кім складаней — прыходзім да гэтага. А вось каб вучні паважалі настаўніка, яны павінны бачыць у ім прафесіянала і абавязкова адчуваць яго дабрыню, а іншым разам — і строгасць.

На конкурс педагог прадставіла відэаўрок, праведзены ў 7 класе па тэме “Рашэнне і састаўленне лінейных алгарытмаў” і абагульненне свайго педагагічнага вопыту па адной з тэм прадмета.

А. Карпенка

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.