Здароўе чалавека — багацце грамадства

Самай вялікай цэннасцю з’яўляецца чалавечае жыццё. Кожны з нас — часцінка грамадства, і калі смерць заўчасна  і бязлітасна забірае жыцці маладых людзей, гэта пагражае ўсяму чалавецтву на Зямлі. Сёння СНІД не проста хвароба, а эпідэмія, якая ахапіла  ўсе краіны свету і кантыненты.1

Бібліятэкары аб’ядноўваюць свае намаганні ў напрамку фарміравання ў карыстальнікаў здаровага ладу жыцця, адмоўных адносін да СНІДу,  адказных паводзін да свайго здароўя як важнейшай каштоўнасці разам з медыцынскімі работнікамі, настаўнікамі, прадстаўнікамі праваахоўных органаў.

Штогод формы і метады работы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі  ўдасканальваюцца, бібліятэкі прапануюць новыя формы інфармавання: інфарміны, адкрытыя мікрафоны, круглыя сталы, сітуацыйна-пазнавальныя гульні і іншыя.

Так, да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу  цікавым і насычаным атрымаўся Дзень праблемнай размовы “Скажы СНІДу “НЕ!”, які быў арганізаваны для навучэнцаў вучылішча алімпійскага рэзерву і членаў клуба маральна-прававых ведаў “Узрост”. У мерапрыемстве прыняла ўдзел урач-валеолаг Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аксана Дабравольская, якая расказала аб праблеме ВІЧ/СНІДа ў горадзе і раёне, аб шляхах яго перадачы, правяла з падлеткамі гульню-тэст аб мерах бяспекі. Удзел спецыяліста даў магчымасць весці адкрыты дыялог з залай, бо толькі ён валодае поўнай інфармацыяй і здольны адказаць на самыя разнастайныя пытанні. Праграму Дня склалі: гадзіна-асэнсаванне “Ведай пра СНІД усё”, выстава-зварот “СНІД — трагедыя нашага стагоддзя”, выстава плакатаў ад Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі “Скажы НЕ!”. Удала дапоўніў мерапрыемства экспрэс-агляд “Ці многа вы ведаеце пра СНІД”, які падрыхтавалі і правялі загадчыца аддзелам абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі Жанна Плышэўская і бібліятэкар вучылішча алімпійскага рэзерву Н.М. Спірына.

У рамках Дня праблемнай размовы для самых юных карыстальнікаў бібліятэкары прадставілі электронную прэзентацыю “Девочке Даше, мальчику Саше о беде по имени СПИД” па кнізе Г. Трафімавай, для моладзі — слайд-гутарку ”Яны многае не паспелі”, пра вядомых людзей, жыццё якіх абарвалася з-за СНІДа. Ва ўсіх бібліятэках раёна аформлены кніжныя выставы і тэматычныя паліцы па дадзенай тэме.

Галіна Буткевіч,

намеснік дырэктара бібліятэчнай сеткі Бабруйскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.