Темы

Веснавыя канікулы ў кніжнай кампаніі

26 сакавіка ВПК “Хімоўскі дзіцячы-сад -САШ” стаў месцам урачыстага адкрыцця раённага Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, музыкі і тэатра, які прысвечаны Краіне Казак, Цудаў і Чараўніцтва.

Кніга — настаўнік без платы і ўдзячнасці. Кожнае імгненне дарыць яна адкрыццё мудрасці. Кніга — найбольшы чалавечы скарб і яна вечная, як культурная спадчына нацыі. Гэтыя словы вялікага ўсходняга паэта і мысліцеля  А. Наваі прывяла ў сваім выступленні намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Г. Буткевіч, якая павіншавала дзяцей са святам і пажадала ім творчых, цікавых і карысных сустрэч з героямі чароўных кніг. Разам з бібліятэкарам дзіцячага аддзела раённай бібліятэкі Н. Карпавай дзеці адправіліся ў вандроўку па кніжнаму сусвету, пабывалі ў царстве герояў-чараўнікоў, фантастыкі і прыгод, казачных герояў, пазнаёміліся з кнігамі Э. Веркіна, А. Калугіна, І. Колфера, Д. Ролінг, Ф. Пулмана, К. Саймака, Л. Бесона, серыяй кніг “Казкі XXI стагоддзя”, сталі сведкамі гісторый пра чараўніцу Т. Гротэр і наследніка змроку М. Буслаева. Бібліятэкары прапанавалі дзецям прыняць удзел у віктарыне “Пытанні з куфэрка”. Кожнае з пытанняў утрымлівала нейкі маленькі сакрэт, які дзеці з задавальненнем разгадвалі і здзіўляліся, якія на самай справе простыя адказы. Самыя хітрамудрыя і знаходлівыя з іх атрымалі за правільныя адказы салодкія прызы.

Казка патрэбна людзям пастаянна, яна ўзнікла вельмі даўно і існуе ва ўсіх народаў з незапамятных часоў. Царства чароўнай казкі сапраўды бязмежна, і чаго ў ім толькі няма: разнастайныя звяры і птушкі, глыбокія азёры і рэкі, высокія нябёсы і незлічоныя зоркі, незвычайная прыгажосць і вечная небяспека, чароўныя магі, чараўнікі і феі. Любы, каму давялося там павандраваць, лічыць сябе шчаслівым. Менавіта шчаслівымі лічаць сябе хімоўскія вучні, бо пабывалі ў сапраўднай казачнай краіне, сталі ўдзельнікамі мультымедыйнай гульні-падарожжа “Казачная краіна”, якую падрыхтавалі і адмыслова правялі супрацоўнікі Цэнтра пазашкольнай выхаваўчай работы з вучнямі. Загадчыца аддзела мастацкай самадзейнасці Ю. Шумская прапанавала гледачам адправіцца ў казачнае падарожжа на цуда-паравозіку з Рамашкава, які весела рухаўся на экране. Юная аўдыторыя згадзілася без хістання. Каманды “Праметэя” і “Дружбы” сталі не проста пасажырамі, а ўдзельнікамі цудоўнага падарожжа па “Казачнай краіне”.

На першым прыпынку дапытлівыя падарожнікі завіталі ў “Казачную партрэтную галерэю”, дзе партрэты намаляваны не краскамі і алоўкамі, а апісаны вусна. Толькі глыбокія веды і эрудыцыя дазволіла ўдзельнікам гульні правільна пазнаць усіх герояў казачнай галерэі.

Далейшы маршрут пралягаў праз “Казачны галоўны паштамт” і “Казачны тэлецэнтр”. Дзеці прынялі ўдзел у перадачы “Хто хоча стаць казачнікам?” і аказаліся нядрэннымі паштальёнамі: тэлеграмы адрасатам даставілі правільна.

Наступны конкурс праходзіў у “Казачнай канцэртнай зале”. Удзельнікі павінны былі пазнаць казку, кінафільм альбо мультфільм і іх героя па песеньцы і вызначыць голас якога персанажа і з якой казкі гучыць за кадрам. Потым дзеці завіталі на “Казачны абед” і напрыканцы падарожжа прынялі ўдзел у конкурсе “Чароўнае цуда”.

Пакуль удзельнікі гульні падарожнічалі па “Казачнай краіне”, выхаванцы гурткоў ЦПЗВРзВ Кацярына Сахар, Ліса Гулевіч і Лада Кудзелка дарылі ім свае лепшыя песні. Намеснік дырэктара Цэнтра А. Папруга ўхваліла ўдзельнікаў “Падарожжа па казачнай Краіне” і ўручыла ім прызы.

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, музыкі і тэатра, які стартаваў у раёне, падарыў хлопчыкам і дзяўчынкам цудоўную магчымасць стаць удзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў, якія будуць праведзены у бібліятэках, музычных і агульнаадукацыйных школах. У гэты дзень удзельнікі свята былі запрошаны таксама да ўдзелу ў раённым конкурсе творчых работ “Максім Багдановіч — пясняр чыстае красы”, які прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Галіна Буткевіч, намеснік дырэктара БС раёна па рабоце з дзецьмі.

Последние новости

Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024