Темы

Работа прызнана здавальняючай

­У пятніцу, 25 сакавіка, у Бабруйскім райвыканкаме  працавала чарговая 6-я сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. На разгляд дэпутатаў выносіліся 2 асноўныя пытанні: справаздача райвыканкама аб рабоце раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2010 годзе і справаздача аб рабоце прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага  самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна ў мінулым годзе.

Акрамя дэпутатаў удзел у рабоце сесіі прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, намеснікі старшыні, начальнікі аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковага саветаў дэпутатаў, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, прадстаўнікі суда і пракуратуры. Вёў сесію старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі.

Пасля азнаямлення са справаздачамі дэпутаты, з мэтай даць ацэнку работы райвыканкама і распавесці аб дасягнутым у мінулым годзе, кожны ў сваёй галіне, прынялі ўдзел у іх абмеркаванні. У прэніях выступілі старшыня Бортнікаўскага сельсавета Яўген Чэркас, в.а. дырэктара ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” Генадзь Гальчанка, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Бабруйскаму раёну Аляксандр Бабкоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сергей Феднеў, дырэктар УКВП «Завод па пераапрацоўцы алейных культур» Уладзімір Ішчанка, галоўны ўрач Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 Міхаіл Семянюк. Усе яны прызналі работу раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна здавальняючай, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва.

Міхаіл Шалкоўскі, выступаючы перад дэпутатамі, падзякаваў за садзеянне ў выкананні планаў мінулай пяцігодкі і заклікаў актыўнымі тэмпамі ўступіць у новую: у першую чаргу, нарошчваць аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, ствараць і развіваць камерцыйныя прадпрыемствы і павялічваць паступленні падаткаў у бюджэт і, як вынік, павялічваць заработную плату жыхароў раёна. Дэпутаты, па словах Міхаіла Шалкоўскага, павінны быць прыкладам для тых, хто іх абраў, ва ўсім, у тым ліку — вядзенні хатняй гаспадаркі, добраўпарадкаванні сваіх тэрыторый.

Леанід Баркоўскі заклікаў дэпутатаў больш актыўна ўдзельнічаць у выкананні даведзеных раёну прагнозных паказчыкаў. Акцэнтаваў увагу на неабходнасці дэпутацкай вучобы, парэкамендаваў актыўней для гэтых мэт выкарыстоўваць створаны пры райсавеце пакой дэпутата, у якім маюцца ўсе неабходныя матэрыялы для работы ў выбарчых акругах.

З ходам выканання рашэння Бабруйскага райсавета дэпутатаў ад 25 чэрвеня 2010 года № 22 “Аб стане спраў па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны ў Бабруйскім раёне” пазнаёміў начальнік Бабруйскага ГРАНС А.Ф. Худалееў. Аляксандр Фёдаравіч завастрыў увагу на недобрасумленным падыходзе асобных кіраўнікоў да пытанняў арганізацыі абароны і выказаў спадзяванне на хуткае выпраўленне сітуацыі. 

 На сесіі былі таксама разгледжаны іншыя пытанні, усяго — 21.

Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем