Назіральнікі ад Еўрасаюза прыступілі да работы
Як паведаміў старшыня Бабруйскай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Святаслаў Дашкоўскі, гэтым часам участковыя камісіі вядуць работу па зверцы спісаў выбаршчыкаў.
3 снежня спісы з”явяцца на ўчастках для азнаямлення з імі выбаршчыкаў. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта вызначаны месцы, дзе кандыдаты ў прэзідэнты змогуць сустрэцца з выбаршчыкамі. Гэта памяшканні сельскіх Дамоў культуры і клубаў. На тэрыторыі раёна прыступілі да работы доўгатэрміновыя назіральнікі ад Еўрасаюза.
Алена КАРПЕНКА.