Темы

Ваенныя і мірныя дарогі Рыгора Булацкага

Ваенныя і мірныя дарогі  Рыгора Булацкага

Імя нашага земляка Рыгора Булацкага добра вядома не толькі на Магілёўшчыне — пра гэтага шмат у чым выбітнага чалавека неаднойчы пісалася на старонках нашага выдання. І ўсё ж напярэдадні такога знакавага для краіны свята, як 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама 95-годдзе Бабруйскага раёна, палічылі сваім абавязкам зга­даць менавіта пра яго.

Нарадзіўся герой аповеду ў в. Мачулкі Гарбацэвіцкага сельсавета ў тутэйшай сваімі каранямі сям’і Васіля і Дар’і (па-мясцоваму Адаркі) Булацкіх. У 1939 годзе на выдатна скончыў Гарбацэвіцкую сярэднюю школу (у старэйшых класах актыўна супрацоўнічаў з Баб­руйскай газетай “Камуніст”, дзе атрымаў першы журналісцкі вопыт). без цяжкасцяў стаў студэнтам гістарычнага факультэта БДУ. Праўда, павучыцца там не давялося: Чырвоная Армія мела патрэбу ў навабранцах, таму маладога чалавека разам з іншымі юнакамі прызвалі ў яе рады. Служыў Рыгор у Днепрапятроўску ў батальёне сувязі, а ў 1940 годзе быў накіраваны на вучобу ў Мелітопальскае лётнае вучылішча, якое з поспехам скончыў у чэрвені 1941-га. У дзень, калі павінен быў адбыцца выпускны экзамен, пачалася вайна. Многіх курсантаў, сярод якіх і наш зямляк, накіравалі ўмацоўваць усходнюю мяжу ад магчымага нападу японцаў. Адносна спакойнае жыццё патрыятычна настроеных юнакоў-штурманаў не задавальняла, яны праглі на фронт, на перадавую, дзе, як лічылі, маглі б прынесці большую карысць Радзіме. Рапарты з просьбай гэтага не задавольваліся, аднак маладыя людзі аказаліся ўпартымі ў дасягненні мэты.

Многія, напэўна, чулі гісторыю пра самалёт, набыты Рыгорам Булацкім і ягонымі сябрамі: камандзірам экіпажа Васілём Ульянавым і старшым тэхнікам-лейтэнантам Аляксеем Пятровым, за 150 рублёў — непамерныя па тым часе грошы, выручаныя ад продажу ўсяго, што можна было прадаць з асабістых рэчаў, і ўласныя зберажэнні кожнага. Рыгор Васільевіч, як пазней згадвала жонка Галіна Мікалаеўна, ахвяраваў на задумку нават гармонік, з якім ніколі не разлучаўся. “Экіпаж дружных” — так маладыя вайскоўцы сябе назвалі — папрасіў дазволу ў Сталіна на набыццё самалёта і накіраванне з ім на фронт. Адказ атрымалі станоўчы, а разам з ім і падзяку.

З аўтабіяграфіі Рыгора Булацкага: “Так мы попали на фронт на самолете, приобретенном на свои сбережения. Воевали на 2-м Украинском фронте в составе 5-й воздушной армии, 218-й Краснознаменной Ясско-Кишиневской дивизии, 452-го ордена Богдана Хмельницкого Будапештского авиационного полка. Начались боевые будни — почти ежедневные вылеты на вражеские объекты на Украине, в Бессарабии, Румынии, Чехословакии, Австрии, Югославии, Болгарии…”.

У снежні 1944-га падчас важнага задання самалёт трапіў пад варожы агонь. Машыну тады сябрам удалося пасадзіць нягледзячы на пашкоджаныя рухавікі. А вось здароўем Рыгор Васільевіч паплаціўся — праляжаў у шпіталі 11 месяцаў. І хоць медыцынская камісія не дала дазволу лётаць, штодзённая трэніроўка дала станоўчыя вынікі — герой аповеду працягнуў удзельнічаць у вылетах. У дзень Перамогі, як ён згадваў, экіпаж яшчэ ляцеў на баявое заданне, граміў нямецкую групіроўку, якая адмовілася здавацца пасля капітуляцыі.

У 1946 годзе Рыгор Васільевіч быў дэмабілізаваны як інвалід вайны. За мужнасць і гераізм ён удастоены двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, ордэнаў Айчыннай вайны I ступені, “Знака пашаны”, шматлікіх медалёў, у тым ліку “За вызваленне Будапешта” і “За вызваленне Бухарэста”.

З 1946 года бярэ адлік журналісцкі перыяд у жыцці Рыгора Булацкага — менавіта тады ён быў залічаны студэнтам журналісцкага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ. Пасля атрымання дыплома працягнуў набываць веды ў аспірантуры і працаваў ва ўніверсітэцкай шматтыражнай газеце. З 1954-га ён старшы выкладчык БДУ, пазней — узначаліў філфак, дасягнуў адкрыцця ва ўстанове асобнага факультэта журналістыкі. У 1967 годзе стаў яго першым дэканам.

Дзе можна паразважаць пра перажытае ў гады вайны, як не ў Брэсцкай крэпасці

Журналістыка стала другім жыццём колішняга вайскоўца. Рыгор Васільевіч не сыходзіў з гэтай дарогі аж да 1995 года. Сваім вучням нагадваў быць у прафесіі прынцыповымі, сумленнымі, справядлівымі.

Рыгора Булацкага, як піша ў кнізе пра яго Алесь Марціновіч (“Григорий Булацкий. Перекрестки судьбы” Минск, 2011), заўжды прыцягвалі асобы неардынарныя. Там жа аўтар тлумачыць і прыроду гэтага: “…объяснение этому надо искать, прежде всего, в том, что и сам Григорий Васильевич являлся такой личностью. А еще это был труженик, который с полным на то основанием мог отнести к себе прекрасное признание Льва Толстого: «Труд! Труд! Как я чувствую себя счастливым, когда тружусь!».

Пяшчотным і клапатлівым быў герой аповеду ў дачыненні родных: дамачадцаў і тых, хто застаўся на малой ра­дзіме. “Дзядулін клопат пра маю матулю, яго пляменніцу, і нас, дзяцей, быў надзвычай адчувальны, — згадвае ўнучатая пляменніца Рыгора Васільевіча Валерыя Юльеўна Тарасава, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Бабруйскага райвыканкама. — Маці страціла ў вайну сваіх бацькоў, і Рыгор Васільевіч для яе і іншых дзяцей у сям’і быў, можна сказаць, за бацьку. У дзяцінстве мы шмат часу бавілі ў прабабулі Адаркі ў Мачулках, куды пастаянна наведваўся Рыгор Васільевіч. І я ўспрымала яго, як свайго роднага дзядулю. Тым болей што і быў ён сапраўдных дзядуліных якасцяў — лагодны, вясёлы, добразычлівы. А як цудоўна іграў на акардэоне — на вяселлі маёй сястры госці ног не чулі ад яго заліхвацкіх мелодый”.

Пакінуў пасля сябе Рыгор Васільевіч Булацкі след яшчэ як прыкметны — “школу Булацкага”, так дагэтуль многія называюць факультэт журналістыкі (імя першага дэкана носіць адна з аўдыторый Інстытута журналістыкі), больш за 200 навуковых прац: манаграфій, падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, і добрую пра сябе памяць у родных, вучняў, паслядоўнікаў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024