Темы

Дбаў пра будучыню

Дбаў пра будучыню

Так ці інакш, кожны чалавек, які жыў і жыве на зямлі, пакідае на ёй свой адбітак — справамі, паводзінамі, дзецьмі, унукамі… Амаль заўжды сам жа чалавек і выбірае, якім быць гэтаму следу — выразным і яскравым ці квёлым, амаль прыкметным.

След, які пакінуў пасля сябе Павел Фёдаравіч Голуб з Вялікіх Бортнікаў, адносіцца якраз-такі да ліку першых. І пацверджанне таму — добрая памяць пра гэтага чалавека не толькі ў родных, але і тых, з кім у розныя часы перапляліся яго працоўныя і жыццёвыя шляхі-дарогі.

12 ліпеня Паўлу Фёдаравічу споўніўся б 91 год, і вось ужо 7 год, як яго не стала. Родам герой аповеду з Бабруйшчыны, вёскі Бортнікаўскага сельсавета з мілагучна-лагоднай назвай Малінаўка, з сялянскай сям’і.
Як і большасць беларускіх сямей, гэтую не абмінула Вялікая Айчынная вайна. Разам з іншымі равеснікамі-­аднавяскоўцамі пайшоў на фронт баць­ка. Дамоў яго родныя так і не дачакаліся. Нягледзячы на тое што быў здатны да вучобы (меў 4 класы даваеннай пачатковай школы, у пасляваенны час скончыў 7 класаў Жыліцкай СШ). Як старэйшы з дзяцей падлетак рана спазнаў, што значыць нялёгкая праца на зямлі.

Павел Фёдаравіч Голуб

Меўшы вялікую цягу да тэхнікі, у 1948 годзе Павел Голуб асвоіў прэстыжную на той час прафесію трактарыста. Аддаў гэтай рабоце значную частку свайго працоўнага жыцця. І заўсёды ставіўся да даручаных абавязкаў з найвялікшай адказнасцю, усведамляў важнасць сваёй ролі ў аднаўленні разбуранай ворагам народнай гаспадаркі, у забеспячэнні шматпакутнай краіны харчам.

Намаганні на той час ужо вопытнага трактарыста не засталіся неацэненымі. У 1964 годзе ён быў прызначаны брыгадзірам брыгады №6 калгаса “Гігант” у Малінаўцы. Пад яго началам працавала болей за 100 чалавек — работы на тую пару выконваліся ў асноўным уручную. Не стамляўся Павел Фёдаравіч папаўняць скарбонку ўжо маючых ведаў — завочна скончыў Чырвонабярэжскі сельскагаспадарчы тэхнікум, а затым і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Гэта дазволіла прызначыць яго ў 1970 годзе галоўным аграномам “Гіганта”. Спазнаўшы за часы працы кожны лапік калгаснай зямлі, узброіўшыся ведамі навукоўцаў па земляробстве, парадамі аксакалаў у раслінаводчай справе, герой аповеду беспамылкова прымяняў прафесійны набытак на практыцы, што, разам з агульнай настроенасцю калектыву на поспех, дазваляла калгасу дасягаць высокіх ураджаеў. Адпрацаваў галоўным аграномам Павел Голуб да 1983 года — часу прызначэння яго намеснікам старшыні калгаса па кормавытворчасці. І тут таксама справы вёў па-гаспадарску, радзеў за даручанае і вынікі працы. У дадзенай пасадзе Павел Фёдаравіч выйшаў і на заслужаны адпачынак.

Сумленны, стрыманы, працалюбівы — ён карыстаўся вялікаю павагаю калектыву, быў выдатным спецыялістам, добрым памочнікам кіраўніка калгаса, дарадцам моладзі. І дзяржава высока ацаніла яго працу. Яшчэ ў 1968 годзе Павел Фёдаравіч Голуб быў удастоены знака “Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі”. Другой ганаровай узнагародай стаў юбілейны (да 100-годдзя з дня нараджэння Леніна) медаль “За доблесную працу” у 1970 годзе. У 1974-м быў узнагароджаны бронзавым медалём “За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР”, у 1977-м самай высокай адзнакай — ордэнам “Знак пашаны”, у 1989-м — медалём “Ветэран працы”.

Выйшаўшы на пенсію, Павел Фёдаравіч не губляў сувязі з зямлёй: уласнаручна змайстраваў трактар і выкарыс­тоўваў яго ў гаспадарцы. І што б ні рабіў, за які пачын не браўся гэты чалавек (быў аматарам-пчаляром) — дбаў пра дзяцей, пра будучыню.

Павел Фёдаравіч Голуб на трактары, зробленым уласнаручна

З успамінаў М.А. Сакуна, у нядаўнім — намесніка старшыні СВК “Гігант”: “Жыў на вул. Маладзёжная. Нейк па восені выйшаў у поле вечарам, гляджу — Павел Фёдаравіч сад садзіць, а было яму тады каля 70 год. Кажу — Павел Фёдаравіч, што так позна сад садзіце? Адказвае — ды раней усё нейк часу не хапала… Нічога, не дачакаюся сам яблык, дзеці і ўнукі есці бу­дуць. Дачакаўся”.

Зрэшты, з жонкай Галінай Сцяпанаўнай ён выгадаваў трое добрасумленных дзяцей. Сын і старэйшая дачка таксама звязалі жыццё з сельскай гаспадаркай (Наталля Паўлаўна дагэтуль працуе ў СВК “Гігант” бухгалтарам). Згадваючы бацьку, гаворыць, што гэта быў на­дзвычай пяшчотнай душы чалавек як у дачыненні дзяцей і ўнукаў, так і ў дачыненні людзей увогуле.

Сярод родных

Пайшоў з жыцця Павел Фёдаравіч Голуб у сакавіку 2012-га ва ўзросце 84 гады.

Алена КАРПЕНКА. Фота з сямейнага архіву.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024