Темы

Малако з асабістага падворка: прыбытак ці страта?

Малако з асабістага падворка:  прыбытак ці страта?

711 кароў налічвае сёння агульнараённы статак (маюцца на ўвазе рагулі з уласных падворкаў грамадзян), што на 73 галавы меней, чым у папярэднім годзе.

— Колькасць кароў год ад году змяншаецца, — заўважае намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Кісялёў. — Моладзь за догляд рагуль не бярэцца, нягледзячы на адсутнасць праблем з нарыхтоўкай сена, як гэта было раней. А людзі старэйшага пакалення фізічна не могуць трымаць карову — паступова пазбаўляюцца ад жывёлы.
Між тым Бабруйскі раён, як адзначыў Аляксандр Васільевіч, па колькасці пагалоўя ва ўласных падсобных гаспадарках займае першую пазіцыю ў вобласці. 11 працэнтаў ад агульнаабласнога пагалоўя прыходзіцца менавіта на Баб­руйшчыну. Для параўнання, ва ўласных падсобных гаспадарках суседніх Асіповіцкага і Кіраўскага раёнаў — адпаведна 224 (-19) і 401 (-60).
Праблем з закупкай малака у насельніцтва, па словах Аляксандра Кісялёва, не маецца. Яго зборам займаюцца як сельсаветы (Варатынскі і Кавалёўскі), так і прыватнікі. Закупленая сыравіна накіроўваецца на перапрацоўку ў ААТ “Бабушкина крынка”, дзе з яе вырабляюць шырокі спектр малочных прадуктаў.
Зрэшты, малако ад насель­ніцтва прадпрыемства ацэньвае не вышэй за першы гатунак. На апошняе, як там паведамілі, уплывае тая акалічнасць, што шэраг паказчыкаў якасці (аналіз робіцца з сукупнага аб’ёму малака), і найперш — наяўнасць саматычных клетак, не адпавядаюць вышэйшаму. Такім чынам, сёння цана на малако ад насельніцтва раёна складае 0,495 рубля за адзін кілаграм пры базавым паказчыку тлустасці 3,6%. Для вызначэння гэтага і іншых паказчыкаў зборшчыкі рэгулярна робяць замеры — на працягу месяца, выбарачна, у кожнага малаказдатчыка — і на іх падставе налічваюць гаспадару грошы. Акрамя таго, раз на месяц за кожны кілаграм прададзенага малака вяскоўцы атрымліваюць надбаўку — 0,04 рубля.
Ці прыбыткова сёння тры­маць ва ўласнай гаспадарцы карову? На гэтае пытанне Дзмітрый Міхайлавіч Матусевіч з в. Савічы, у гаспадарцы якога дзве рагулі, адказвае станоўча. Але ўдакладняе: “Справа гэта нялёгкая, працаёмкая, і той прыбытак, які атрымліваеш, прадаючы малако па 49,5 капеек за кілаграм, не адпавядае прыкладзеным намаганням”. Зрэшты, такіх меркаванняў прытрымліваюцца і іншыя апытаныя гаспадары-уласнікі кароў. Пры гэтым усе яны ўпэўнена заяўляюць, што такіх смачных і карысных малака, прастаквашы і тварагу, як ад рагулі з уласнага падворка, не купіш ні ў якой краме.


Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024