Темы

Раённыя ідэолагі прайшлі чарговую вучобу

Раённыя ідэолагі  прайшлі чарговую вучобу

5 снежня ў актавай зале Бабруйскага райвыканкама прайшла вучоба ідэалагічнага актыву — намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце раённых устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама тых, хто сумяшчае абавязкі ідэолага з асноўнымі. Адкрываючы мерапрыемства, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чарнова нагадала прысутным аб значнасці ролі ідэалагічнага работніка ў жыцці калектыва і выніках работы апошняга. Заакцэнтаваўшы ўвагу на тым, што прадукцыйнасць працы кожнага работніка залежыць найперш ад яго здароўя, парэкамендавала больш актыўна прапагандаваць сярод калектываў здаровы лад жыцця і для гэтага больш цесна супрацоўнічаць з медустановамі.

Адной з форм такога ўзаемадзеяння падзялілася з прысутнымі інструктар-валеолаг Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Ларыса Колесава. Яна распавяла аб распрацаваным праекце па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў у работнікаў раённых арганізацый і нагадала, што далучыцца да яго, пры ініцыятыве ідэолагаў, можа кожны калектыў.

У сувязі з тым, што ў рэспуб­ліцы, і на Бабруйшчыне ў тым ліку, з пачатку года адзначаны прыкметны рост выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, урач-эпідэміёлаг Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ларыса Каспяровіч заклікала ідэалагічных работнікаў не заставацца абыякавымі да гэтай праблемы — абмяркоўваць яе ў калектывах, інфармаваць пра сітуацыю з небяспечнай хваробай, пра спосабы перадачы інфекцыі і яе прафілактыцы.
Шмат увагі падчас вучобы было ўдзелена сямейнаму недабрабыту. Як правільна арганізаваць работу ў працоўных калектывах з асобамі, абавязанымі кампенсаваць расходы па ўтрыманні дзяцей, распавяла начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Цагельнік.

Нямала гаварылася пра ўдасканаленне інфармацыйна-тлумачальнай работы ў працоўных калектывах. Па словах намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрыя Вяроўкіна, у гэтым накірунку дзейнасці ў большасці ідэолагаў відавочныя недапрацоўкі. Дзмітрый Іванавіч падрабязна спыніўся на дзеючым палажэнні аб сістэме інфармавання насельніцтва раёна, відах і формах дадзенай работы. Парэкамендаваў прысутным шырока выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці мясцовыя інфармрэсурсы: раённую газету “Трыбуна працы”, сайт выдання, а таксама афіцыйны сайт Бабруйскага райвыканкама. Нагадаў аб аднаўленні інфармацыйных стэндаў у арганізацыях, дзе павінна расказвацца ў тым ліку пра вытворчыя вынікі працаўнікоў — апошняе ў асаб­лівасці датычыцца сельгаспрадпрыемстваў, у мэтах маральнага заахвочвання лепшых работнікаў актыўна супрацоўнічаць з “раёнкай”.

У сувязі з тым, што “не адзіным хлебам сыты чалавек”, а на парозе навагоднія і калядныя святы, ідэалагічныя работнікі падзяліліся меркаваннямі і прапановамі, як ужо цяпер паклапаціцца аб стварэнні святочнага настрою ў калектывах — упрыгожыць тэрыторыі арганізацый і прадпрыемстваў навагодняй сімволікай.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024