Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды
Дваццаць навучэнцаў з 12-ці ўстаноў адукацыі прынялі ўдзел у другім (раённым) этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў 10-11-х класаў. Мерапрыемства прайшло на базе Гарбацэвіцкай СШ. Яго мэта — павышэнне дасведчанасці школьнікаў у пытаннях фінансаў.
Па выніках алімпіяды ў пераможцы выйшлі: Яўген Пятрушын з Ленінскага ВПК «Дз/сад-СШ» (дыплом 1-й ступені, педагог Герасімовіч С.М.), Яўген Давыдзенка з Цялушскага ВПК «Дз/сад-СШ» (дыплом 2-й ступені, педагог Лось І.М.) і Ганна Асесарава з Ленінскага ВПК (дыплом 3-й ступені, педагог Герасімовіч С.М.). Анжаліка Бабыдава з Гарбацэвіцкай СШ узнагароджана каштоўным падарункам.
Уладальнікі дыпломаў 1, 2 і 3 ступені прымуць удзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, які пройдзе 16 лістапада ў Магілёве.
Будзем спадзявацца, што і там нашыя школьнікі прадэманструюць выдатныя веды па тэме.
Алена КАРПЕНКА.