Темы

Увага — да жывёлагадоўлі

Увага — да жывёлагадоўлі

Вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за 8 месяцаў і непасрэдна за жнівень абмеркавалі на пасяджэнні выканаўчага камітэта. Мерапрыемства прайшло пад началам старшыні райвыканкама Паўла Найдзёна з удзелам кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў, загадчыкаў аб’ектаў малочнай і мясной вытворчасці.

Асноўная размова вялася вакол малака — прадукцыі, якая прыносіць грошы штомесяца. З улікам таго, што валавая яго вытворчасць за сту­дзень-жнівень у цэлым па раёне склала 94,7% (20676,5 т), а непасрэдна за жнівень — 96,9% (2659,3 т) да аналагічнага перыяду папярэдняга года, відавочны недапрацоўкі. Не дасягнулі мінулагодніх паказчыкаў валу, як было адзначана, акцыянерныя таварыствы “Стасеўка”, “Аграмашсервіс”, “Неўскі-Агра” і філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. Знізіўся на 131 кг, у параўнанні з мінулым годам, сярэдні ўдой малака ад каровы — сёлета ён склаў 2350 кг. Прырост прадукцыйнасці дойнага статку за гэты перыяд забяспечыла толькі адна гаспадарка — філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (+ 294 кг), дзе дасягнута і найбольшая прадукцыйнасць — 3904 кг. Прырост прадукцыйнасці за жнівень змаглі забяспечыць тры сельгасарганізацыі — СВК “Гігант”, філіялы “Харчавік-­Агра” і “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

Маюцца пытанні, як заўважыў Павел Найдзён, і да якасці малака. Гатункамі “экстра” і “вышэйшым” за справаздачны перыяд рэалізавана 63,6% прадукцыі (найлепшы вынік у “Гіганце” — 78,8%, самы нізкі ў “ААТ “Міхалёўская Ніва” — 0%). За жнівень пастаўкі малака гатункам “экстра” павялічыў толькі філіял “Варатынь”. У шэрагу ж сель­гасарганізацый, наадварот, дапушчана зніжэнне, што прывяло — і на гэта была звернута асаблівая ўвага — да вялізных грашовых страт. Толькі ад здачы малака “першым” гатункам замест магчымага “экстра” гаспадаркі недалічыліся за 7 месяцаў 950,6 тыс. рублёў!

Жорстка выказаўся кіраўнік раёна адносна нізкай эфектыўнасці работы асобных малочна-таварных ферм, у прыватнасці, МТФ “Слабада” ААТ “Аграмашсервіс” — 43%, МТФ “Пабокавічы” філіяла “Агракамбінат КХП” — 42%, МТФ “Стасеўка” — 44%. А таксама адносна зніжэння прыплоду ў шэрагу гаспадарак, зніжэння колькасці цёлачнага пагалоўя да ліку кароў, невыканання задання (95%) па асемяненні кароў за мінулы месяц.

У дачыненні мясной вытворчасці было ўказана на тыя факты, што ва ўсіх раённых сель­гасарганізацыях, акрамя філіялу “Харчавік-Агра”, зніжаны аб’ёмы вырошчвання буйной рагатай жывёлы, ніводная гаспадарка не дасягнула тэхналагічных прывагаў рамонтных цялушак. А тыя прывагі, што атрымалі за 8 месяцаў і жнівень у прыватнасці, — ніжэйшыя за мінулагоднія. Асабліва востра, як было адзначана, стаіць праблема невытворчага выбыцця жывёлы.

Падчас абмеркавання прычын, якія прывялі да незайздроснага стану жывёлагадоўлі, да зніжэння паказчыкаў развіцця галіны ў параўнанні з папярэднім годам, была названа і такая, як чалавечы фактар — праяўленне безгаспадарлівасці з боку кіруючага складу і спецыялістаў сельгасарганізацый, непрыняцце імі мер па своечасовым выяўленні і выпраўленні тэхналагічных хібаў. Рэзкая крытыка прагучала з боку Паўла Найдзёна ў адрас работнікаў МТФ Хімы ААТ “Аграмашсервіс”, дзе выяўлены грубыя парушэнні санітарных патрабаванняў да вытворчага працэсу, якія негатыўна паўплывалі на якасць прадукцыі. “Увогуле, для малочнай жывёлагадоўлі вялікае значэнне мае павышэнне ўзроўню арганізацыі працы, — адзначыў кіраўнік раёна. — Таму неабходна стварыць такія ўмовы — эканамічныя і арганізацыйныя, якія б стымулявалі якасную працу, ініцыятыву і прадпрымальніцтва, умацоўвалі дысцыпліну на месцах”. У сувязі з гэтым глава раёна загадаў неадкладна прадаставіць у райвыканкам спісы прэферэнцый гаспадарак — матывацыю працы работнікаў, занятых доглядам маладняку ад нараджэння да 3-х месяцаў. Даў шэраг іншых арганізацыйных рэкамендацый, у тым ліку па пераводу жывёлы на зімне-стойлавае ўтрыманне і па падрыхтоўцы комплексаў і ферм да ацяпляльнага перыяду. Настойліва заклікаў прысутных у зале зрабіць усё неабходнае для павелічэння эфектыўнасці работы ў жывёлагадоўлі, каб па выніках года галіна выйшла на запланаваныя рубяжы, палепшыўшы тым самым дабрабыт сельгасарганізацый і лю­дзей, якія там працуюць.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024