Темы

Заўтрашні дзень будаваць маладым

Заўтрашні дзень будаваць маладым

У дачыненні да сельскагаспадарчай галіны, прадбачу, многія са мной не паго­дзяцца. Маўляў, не тое цяпер пакаленне, не ўровень з намі, колішнімі: грошай хочуць болей, а рабіць меней — прыехалі, размеркаванне адпрацавалі і памятай, як звалі. Такі прыкладна выраз даводзіцца чуць даволі часта, наведваю­чыся ў сельгасарганізацыі. Яно-то так. Дзелячыся статыстыкай, галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Андрэй Целепень адзначае, што з 18 маладых спецыялістаў, якія прыехалі ў раённыя гаспадаркі ў 2013 годзе, працягваюць працаваць 11. Але ці падстава гэта для вываду пра незацікаўленую, недобрасумленную моладзь? Ці такія ўжо завышаныя патрабаванні ў тых, хто абраў сваёй прафесіяй забяспечваць харчовую бяспеку краіны?

Размаўляючы днямі з маладым спецыялістам адной з раённых гаспадарак, які пасля адпрацоўкі па размеркаванні не тое што з цяперашнім наймальнікам, з сельскагаспадарчай галіной развітацца намераны, дазналася, што галоўная прычына нават не ў заробнай плаце, а ў адсутнасці жадання «так працаваць» — пры нізкай арганізацыі вытворчасці, ненармаванасці працоўнага дня, зачастую — без выхадных, без грашовай кампенсацыі за праезд да месца работы, без спадзявання на жыллё… Довады, згадзіцеся, слушныя. Для чалавека нармальна — бачыць перспектыву, “гарэць” справай, якой займаешся, мець незадаволенасць адсутнасцю гэтага, немагмагчымасцю планаваць уласнае жыццё і сям’ю.

І тут, як мне здаецца, вялікая роля наймальніка — паказаць маладому чалавеку станоўчыя бакі прафесіі, натхніць на працу, абрысаваць перспектыву, маральна і матэрыяльна заахвоціць. «У гаспадарках, дзе жывуць не адным днём: СВК «Гігант», філіялах «Харчавік-­Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», да вырашэння кадравага пытання так і падыходзяць, — заўважае Андрэй Целепень. — У той жа «Варатыні» сёлета плануюць увесці ў эксплуатацыю тры дамы для спецыялістаў. Будаўніцтва жылля ў планах філіяла «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі КХП».

Працаваць у «Харчавіку-Агра» падабаецца

І сёння гутарка з тымі, хто знайшоў сябе ў сельскагаспадарчай прафесіі, і ў многім дзякуючы менавіта высокай арганізаванасці прадпрыемства, якое дало ім першае працоўнае месца, дзякуючы зацікаўленасці кіраўніка развіваць вытворчасць, паляпшаць працоўныя вынікі гаспадаркі, памнажаць дабрабыт калектыву. Праз укараненне перадавых тэхналогій, строгае іх выкананне, павагу да людзей, якія гатовыя ісці да гэтай мэты, і, вядома ж, да моладзі — актыўнай, няўрымслівай, адкрытай да навучання, спазнання і дзеянняў, якая, што б хто не казаў — была, ёсць і будзе рухавіком прагрэсу. А тое што патрабаванні ставіць занадта высокія — дык і ва ўмовах вырасла іншых, і задачы вырашае больш складаныя.

Аліна Цікавая, бухгалтар «Харчавіку-Агра», пра планы на будучыню гаворыць з упэўненасцю. Сама яна баб­руйчанка. Бацька працуе рабочым на «Вадаканале», маці — у гандлі. Дзяўчына скончыла Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж, у філіял трапіла па размеркаванні. Да гэтага, як заўважае, ніколі тут не была.
Праца ў сельгасарганізацыі маладому спецыялісту падабаецца. Болей таго, адчувае гонар за гаспадарку — адну з найлепшых, як кажа, у раёне.
Заробку Аліне хапае, каб забяспе­чыць надзённыя патрэбы і падумаць пра цікавы адпачынак. Атрымлівае яго своечасова, і такая стабільнасць дзяўчыну радуе: дае магчымасць планаваць пакупкі і вольны час. Жыве яна з бацькамі ў горадзе. У Цялушу дабіраецца папутна з іншымі работнікамі-­гараджанамі філіяла.

У працоўных абавязках маладога спецыяліста адзін з найбольш адказных бакоў бухгалтэрыі — налічэнне заробку работнікам. Яна ж вядзе ўсе неабходныя бухгалтарскія паперы.

— На пачатку, як толькі прыйшла працаваць, некалькі разгубілася, — прызнаецца малады спецыяліст, — але дзякуючы дапамозе калектыву, калег і ў асаблівасці галоўнага бухгалтара, якая гэтым часам у дэкрэтным адпачынку, усё хутка стала на свае месцы.

У ліпені споўніцца два гады, як Аліна ў «Харчавіку-Агра», таму цяпер незразумеласцей, звязаных з прафесіяй, для яе няма. Падыходзіць да заканчэння і час яе адпрацоўкі. Між тым малады спецыяліст плануе не толькі працяг­нуць работу ў гаспадарцы, але і звя­заць сваё жыццё з мясцовым механізатарам, а там — пры наяўнасці жылля — і памяняць гарадскі ўклад жыцця на сельскі.

Да ўвагі абітурыентаў і іх бацькоў

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама інфармуе пра магчымасць заключэння дагавораў на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах сельскагаспадарчага профілю па наступных спецыяльнасцях:

  • «Заатэхнія», «Агранамія», «Тэхнічнае забеспячэнне ў сельскагаспадарчай вытворчасці» — УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія», г. Горкі;
  • «Ветэрынарная медыцына» і «Заатэхнія» — УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»; «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці», «Энергетычнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» — УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт»;
  • «Заатэхнія», «Ветэрынарная медыцына» — УА «Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж».

Дагавор на мэтавую падрыхтоўку гарантуе:

— абавязковае працаўладкаванне, размеркаванне пасля заканчэння па месцы заключэння дагавору;

— удзел у мінімальным конкурсе сярод абітурыентаў, якія паступаюць ва ўстанову адукацыі на навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі;

— даплаты, прадугледжаныя дагаворам.

Па пытаннях заключэння дагавораў звяртацца ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, каб. №44 (г. Бабруйск вул. Пушкіна,
д. 215-а) або па тэлефонах: 8-0225 74-85-06, 8-044 756-85-28. Адказная асоба — галоўны спецыяліст упраўлення Целепень Андрэй Мікалаевіч.

Цікавыя вучоба і вольны час

Пра ўмовы паступлення ў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны падрабязна расказалі сёлетнім выпускнікам раёна яе студэнты і педагогі падчас нядаўняга наведвання Бабруйшчыны ў прафарыентацыйных мэтах. Яны ж пазнаёмілі моладзь з цудоўнай вучэбнай і практычнай базай акадэміі, умовамі пражывання ў сучасных інтэрнатах, якія прадастаўляюцца ўсім жадаючым, а таксама шырокімі магчымасцямі для рэалізацыі сваіх творчых і спартыўных здольнасцяў, цікава і захапляльна правесці вольны час. У пацверджанне падарылі прысутным цудоўную, уласна падрыхтаваную канцэртную праграму і наладзілі для патэнцыяльных студэнтаў незабыўную дыскатэку — мерапрыемства прайшло ў актавай зале раённага Цэнтра культуры.

Новаўвядзенні паступлення ў Горацкую сельгасакадэмію

Як паведаміў дацэнт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі А. Кісялёў, сёлета ЦТ па беларускай/рускай мовах на сельгасспецыяльнасці адмянілі. Абітурыенты, якія маюць намер стаць аграномамі, заатэхнікамі, інжынерамі, меліяратарамі і эканамістамі ў галінах АПК, будуць здавать толькі два ўступныя іспыты. Па хіміі і біялогіі — для спецыяльнасцяў «агранамія», «аграхімія і глебазнаўства», «плодаагародніцтва», «ахова раслін і каранцін, селекцыя і насенневодства», «заатэхнія», «прамысловае рыбаводства», «птушкаводства». Тыя, хто выбраў «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельгасвытворчасці», «мелія­рацыю і водную гаспадарку», «сельскае будаўніцтва і ўпарадкаванне тэрыторыі», «тэхнічнае забеспячэнне меліяратыўных і водагаспадарчых работ» — па матэматыцы і фізіцы. Матэматыка і замежная мова — для спецыяльнасці «эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах АПК».

Прычым, іспыты па двух профільных прадметах абітурыенты маюць права прайсці ў форме цэнтралізаванага тэсціравання альбо здаць унутраныя экзамены ў вузе. Гэта значыць, можна здаць ЦТ, але калі вынікі не задаволяць, можна будзе прайсці іспыты па сваіх профільных прадметах у акадэміі. Такім чынам у абітурыентаў з’явіўся дадатковы шанец стаць студэнтам па востразапатрабаваных у эканоміцы спецыяльнасцях. Тыя ж, хто паступае на землеўпарадкавальны факультэт, бухгалтарскага ўліку, бізнесу і права, па спецыяльнасці «сусветная эканоміка» прадастаўляюць у прыёмную камісію па-ранейшаму 3 сертыфікаты ЦТ (па профільных прадметах і беларускай (рускай) мове.

Праграмы агульнаадукацыйных прадметаў размяшчаюцца на сайце міністэрства адукацыі, ёсць спасылка на іх таксама на сайце акадэміі www. baa.by у раздзеле «абітурыенту». Ацэньвацца веды тых, хто паступаў па ўнутраных іспытах, будуць таксама па 100-бальнай сістэме. Залічэнне на сельгасспецыяльнасці агульнае для тых, хто прадставіў ЦТ, і тых, хто здаў унутраныя іспыты.

Дадзенае новаўвядзенне датычыцца і выпускнікоў сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў, якія будуць пасту­паць на поўны тэрмін навучання. Для тых, хто паступае на скарочаны тэрмін, таксама змены. Калі раней яны здавалі два профільных іспыты ў акадэміі па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якім яны навучаліся ў каледжы, і прадастаўлялі сертыфікат ЦТ па беларускай (рускай) мове, то апошняе (ЦТ па мове) цяпер не патрэбна.

Пры гэтым тэрмін размеркавання ў БДСГА застаўся ранейшым — выпускнікам бюджэтнай формы навучання прыдзецца адпрацаваць 2 гады, па мэтавым накіраванні — 5 год.

Матэрыяльнае заахвочанне маладых спецыялістаў

Як паведаміла галоўны бухгалтар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Вікторыя Герасімовіч, маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія прыбылі на работу ў арганізацыі АПК, на працягу 2 гадоў з дня заключэння з імі працоўнага дагавора ці кантракту штомесячна даплачваецца (з бюджэту арганізацыі) сума двухразовага памеру тарыфнай стаўкі 1-га разраду, што на сёння складае 68 рублёў. Кіраўнікам і спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі ў арганізацыях АПК 2 гады па размеркаванні ці накіраванні на работу на ўмовах заключаных кантрактаў і якія працягваюць працаваць у арганізацыях, на працягу наступных 3 год — сума трохразовага памеру тарыфнай стаўкі 1-га разраду (на сёння 102 рублі) са сродкаў рэспуб­ліканскага бюджэту.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Іллі КАСЬКО і Алеся КРАСАВІНА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024