Вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў
Апошнія патрэбны як для падкормкі азімых зерневых і рапсу, так і для ўнясення пад веснавую сяўбу і наступнай падкормкі ярыны.
Пакуль аб’ёмы неабходнага раёну азоту, фосфару і калію далёкія ад запланаваных — адпаведна 16%, 9% і 11% ад патрэбы ўвесну — аднак іх назапашванне, па словах начальніка Бабруйскага філіяла Магілёўскай АПВСХ Алесі Селіванавай, прыкметна паскорылася. Актывізавана заключэнне дагавораў на пастаўку, у асноўным, азотных мінеральных угнаенняў, патрэба ў якіх першачарговая. У разрэзе гаспадарак найбольшай забяспечанасцю мінеральнымі ўгнаеннямі на гэты час вылучаюцца ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка” — 45% (у тым ліку азотных 87%), філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 29% (51) і СВК “Гігант” — 28% (28). Найгорш у гэтым плане абстаяць справы ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” і Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс”.
Алена КАРПЕНКА.