Умеем размаўляць па-беларуску | Трыбуна працы

Умеем размаўляць па-беларуску

Раённыя школьнікі — Барадзін Вераніка, Асясарава Ганна, Макарчанка Марына, Гірыловіч Анастасія і Жандарава Карына з Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ», а таксама Падаляк Лізавета з Гарбацэвіцкай СШ прынялі ўдзел у тэлевіктарыне “Размаўляем па-беларуску” рэспубліканскага тэлеканала “Беларусь-3”.

Па словах ініцыятара ўдзелу раённых школьнікаў у тэлегульні намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Ленінскага ВПК Галіны Смірновай, эксперты адзначылі высокі ўзровень падрыхтаванасці школьнікаў з Бабруйшчыны, цудоўнае валоданне імі роднай мовай.

У выніку абедзве каманды-удзельніцы (у кожнай па 3 вучні) гульні “Размаўляем па-беларуску” былі ўдастоены дыпломаў 1-й ступені. У падарунак атрымалі кніжкі беларускіх пісьменнікаў, ад гомельскага канала “Беларусь-4”, дзе вёўся запіс перадачы, — сувеніры з лагатыпам рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі. І самае галоўнае — набраліся станоўчых уражанняў як ад самой гульні, так і ад экскурсіі па Гомелі, знаёмства са славутымі мясцінамі горада.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.