Тыдзень ушанавання памяці В.І. Дуніна-Марцінкевіча | Трыбуна працы

Тыдзень ушанавання памяці В.І. Дуніна-Марцінкевіча

З 4 па 10 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў тыдзень ушанавання памяці пісьменніка “Творчая крыніца В.І. Дуніна-Марцінкевіча”. Мерапрыемствы прысвечаны да 210-годдзя класіка, драматурга, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча.

У бібліятэцы былі аформлены выставы “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: асоба і творчасць” і “Жыве паміж намі дудар наш…”. Для наведвальнікаў арганізавана прэзентацыя юбілейных артыкулаў па старонках перыядычных выданняў і інтэрнэт-рэсурсаў “Бабруйская “прапіска” В. Дуніна-Марцінкевіча” для знаёмства чытачоў с невядомымі старонкамі яго жыцця і дзейнасці.

У межах Тыдня таксама былі арганізаваны літаратурная гасцёўня “Хай гучыць над Бабруйшчынай голас дудара беларус­кага”, электронная прэзентацыя “І зноў сустрэча з Дуніным-Марцінкевічам, або дзевяць дзён аднаго падарожжа”, экскурс у гісторыю радавода В. Дуніна-Марцінкевіча “Каміла Марцінкевіч: талент, у якім геній бачны…”, прагляд дакументальнай стужкі “Рамантык з Люцынкі”.

Падобныя мерапрыемствы прайшлі і ў сельскіх бібліятэках раёна.

Людміла ЛЮБІМЦАВА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.