У “Саўгасе Кісялевічы” пачалі ўбіраць рапс
Сёння ў першай палове дня аграрыі ААТ “Саўгас Кісялевічы” прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Пад гэтую культуру ў гаспадарцы адведзена больш за 250 га, занята азімым рапсам пяць палёў. Уборку пачалі з таго, што непадалёк ад в. Бібкаўшчына.
Культура, па словах галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Сяргея Ласенка, ужо выспела і цалкам гатовая да ўборкі. Пра яе вынікі наперад загадваць не стаў, аднак з упэўненасцю заявіў, што сёлетні рапс болей ураджайны за леташні.
Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.