Віншуем з перамогай!
Спяшаемся паведаміць, што вучаніца 9 класа Гарбацэвіцкай сярэдняй школы Анжаліка Бабыдава па выніках 3-га (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры ўдастоена Дыплома 2-й ступені!
Гэтаму папярэднічалі перамогі дзяўчыны (дыпломы 1 ступені) у другім (раённым) этапе алімпіяды адразу па двух вучэбных прадметах — рускай мове і літаратуры (настаўнік Н.В. Кузьміцкая) і беларускай мове і літаратуры (настаўнік С.І. Кур’яновіч). З 9 па 13 студзеня 9-класніца ў суправаджэнні сваёй настаўніцы Наталлі Кузьміцкай удзельнічала ў трох турах алімпіяды: напісанні водгуку, выкананні комплекснай работы, вусным выказванні. Вядома ж, хвалявалася, але гэта не перашкодзіла дзяўчыне паказаць добрыя веды. І вось ён — вынік.
З перамогай цябе, Анжаліка! Так трымаць!
Алена КАРПЕНКА.