Темы

Андрэй Цвірко: “Вынікі працы на 100 працэнтаў залежаць ад калектыву”

Андрэй Цвірко:  “Вынікі працы на 100 працэнтаў залежаць  ад калектыву”

Сярод арганізацый прамысловасці пераможцам раённага спаборніцтва прызнаны калектыў ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” — прадпрыемства, якое працуе стабільна і з прыбыткам.

0000356

0000358Па словах кіраўніка А.М. Цвірко, у мінулым годзе лясгас справіўся з пастаўленымі задачамі сацыяльна-эканамічнага развіцця: выканана заданне дзяржаўнай праграмы развіцця лясной гаспадаркі на 2011-2015 гады, мэтавыя і галіновыя паказчыкі. Лесааднаўленне і лесаразвядзенне выкананы на плошчы 355 га, у тым ліку пасеў і пасадка лесу — на плошчы 242 га. Работнікамі прадпрыемства нарыхтавана 240 тысяч м3 драўніны, заданне выканана на 110%. Дрэваапрацоўчымі вытворчасцямі перапрацавана 48 тыс. м3 драўніны, альбо 141% да мінулагодняга ўзроўню. Выпушчана 14 тысяч куб., або 119% да ўзроўню 2014 года, пілапрадукцыі. Рэалізацыя піламатэрыялаў склала 13,4 тыс. м3 пры заданні 11 тыс. На экспарт адгружана лесапрадукцыі і аказана паслуг на суму 3 млн. 322 тыс. долараў ЗША, або 166% да плану. Доля экспарту ў таварнай прадукцыі склала 54%. Атрымана выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на суму болей за 91 млдр. рублёў, што склала 120% да плану і 127,8% — да мінулагодняга ўзроўню. Лесагаспадарчай установай атрымана прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на суму 8 млрд. 885 млн. рублёў, ці 142,3% да плану. Чысты гадавы прыбытак прадпрыемства склаў 2 млрд. 99 млн. рублёў. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі пры плане 9% склала 11.

На мэты мадэрнізацыі і добраўпарадкавання было прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал у суме амаль 13,5 млрд. рублёў пры плане 8,5 млрд. У тым, што 2015 год склаўся станоўча, заслуга, па словах дырэктара, усяго калектыву: людзей, якія, кожны на сваім працоўным месцы, робяць усё для таго, каб Бабруйскі лясгас і надалей заставаўся на добрым рахунку сярод аналагічных прадпрыемстваў краіны.

Сярод структурных падраз­дзяленняў ДЛГУ лепшым прызнана Прыбярэзінскае лясніцтва. У тым што яно стабільна працуе, яго калектыў справіўся з пастаўленымі задачамі, выканаў даведзеныя паказчыкі, заслуга, як адзначае Андрэй Цвірко, непасрэдна вопытнага ляснічага, уладальніка нагруднага знака “30 год бездакорнай службы” Юрыя Акуліча, які не толькі ўмее правільна арганізаваць рабочы працэс, але і душою хварэе за сваю справу. Увогуле, у лясгасе што ні работнік, то прафесіянал. Майстар лесу Пятровіцкага лясніцтва Сяргей Кудашоў па выніках раённага спаборніцтва прызнаны “лепшым работнікам лесу”, вадзіцель Сяргей Свірыд — “лепшым маладым вадзіцелем”. Ляснічы 1-га класа Мірадзінскага лясніцтва Сяргей Міхлюк удастоены ганаровага звання “Чалавек года-2015” у намінацыі “вытворчая сфера”.

Шмат увагі, па словах дырэктара, надаецца ахове працы работнікаў. У мінулым годзе на гэтыя мэты, у разліку на аднаго працаўніка, было патрачана 4200 тыс. рублёў. Няшчасных выпадкаў на вытворчасці не здарылася.

0000357Бабруйскі лясгас прызнаны пераможцам і ў такіх намінацыях, як “За актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна” і “За развіццё фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай работы”. І гэтаму таксама ёсць абгрунтаванне. На базе лесагаспадарчай установы штогод праводзяцца семінары розных узроўняў па павышэнні прафесійнага майстэрства. Калектыў арганізацыі — пастаянны ўдзельнік і часты пераможца прафесійных конкурсаў (“Квітней, мой лес”, “Лепшы вальшчык” і г.д), удзель­нік выстаў — у тым ліку сталічнай “Лесдрэўтэх”, пасродкам якіх з прадукцыяй Бабруйскага лясгасу знаёміцца шырокае кола пакупнікоў не толькі краіны, але і замежжа. Калектыў пастаянна ўдзельнічае ў галіновых акцыях. За эканомію рэсурсаў — па выніках кварталу і паўгоддзя — цэхі лясгасу штогод займаюць у вобласці прызавыя месцы.

Ажыццяўляючы шэфства над ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, у мінулым годзе былому работніку аказвалі не толькі матэрыяльную дапамогу, але і асабіста наведваліся да пажылога чалавека, каб павіншаваць яго са святамі.

Усведамляючы тое, што добры работнік — здаровы работнік, прафкам і дырэкцыя прадпрыемства шмат увагі ўдзяляюць спартыўна-масавым і культурна-забаўляльным мерапрыемствам. Без удзелу калектыву ў 2015 годзе не абыйшлося ніводнае спартыўнае свята (на здымку ўнізе). На рахунку аматараў фізкультуры і здаровага ладу жыцця шмат спартыўных перамог.
Пацверджанне таго, што прадпрыемства стабільна працуе і развіваецца — адсут­насць кадравай праблемы на ім. Работнікі не толькі атрымліваюць своечасова заробную плату, але маюць шэраг дадатковых сацыяльных ільгот, што, без сумнення, садзейнічае павелічэнню вытворчасці працы і ставіць Бабруйскі лясгас на п’едэстал пераможцаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024
Общество

Виталий Сидюк: “Все, что касается человека труда, касается и профсоюзов”

1 мая 2024
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Стартавала работа Маладзёжнага парламента другога склікання

30 апреля 2024
Общество

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

30 апреля 2024
Образование

Изменились сроки подачи заявлений для поступления в 10-й класс школ и гимназий

30 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024