Темы

Міхалёўскія школьнікі сустрэліся з рэканструктарамі

Міхалёўскія школьнікі сустрэліся з рэканструктарамі

Цікавае мерапрыемства, ініцыятарамі якога выступілі Ваенны камісарыят г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў і адміністрацыя Міхалёўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, прайшло ва ўстанове адукацыі сёння ў рамках святкавання дня абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — у госці да школьнікаў завіталі людзі, чыім хобі з’яўляецца рэканструкцыя ваенных падзей. Яны не толькі распавялі пра свой занятак, пра побыт вайскоўцаў ва ўмовах ваенных дзеянняў: гады Вялікай Айчыннай вайны і вайны ў Афганістане, але і ў мірны час, далі магчымасць  хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі пазнаёміцца з побытавымі рэчамі вайскоўцаў, зброяй, адзеннем, але і прымерыць іх на сябе.

—  Галоўная мэта рэканструктарскага руху — героіка-патрыятычнае, ваенна-гістарычнае выхаванне падрастаючага пакалення праз паказ таго, як яно было на вайне і ў якіх умовах  даводзіцца несці службу сённяшняму пакаленню вайскоўцаў — абаронцаў нашых рубяжоў. Паказ гістарычнай праўды. Часцяком, расказваючы дзецям пра ўмовы, у якіх давялося жыць салдатам Вялікай Айчынный вайны, даводзіцца адзначаць, што многія нават не ўяўляюць, як можна было   абыходзіцца без халадзільнікаў, мікрахвалявых печаў, без элементарных даброт, якія яны цяпер маюць.  Паказваючы, як было няўтульна, некамфортна ў гады вайны нават у побытавым плане, мы спрабуем данесці да дзяцей, як важна — жыць пад мірным небам, — адзначыў начальнік адасобленай групы Глускага раёна бабруйскага ваенкамата маёр Сяргей Корбут, які адначасова з’яўляецца членам ваенна-гістарычных клубаў “Салдаты Перамогі” і “Доблесць” пры гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”.

Пасля сустрэчы ў сценах школы вучні і рэканструктары перамясціліся да воінскага захавання ў цэнтры аграгарадка, дзе хвілінай маўчання і аружэйнымі залпамі ўшанавалі памяць загінулых землякоў і воінаў, якія, абараняючы Міхалёва, знайшлі на гэтай зямлі свой апошні спачын.

— Нашая галоўная задача — быць удзячнымі, не забывацца на імёны і подзвіг людзей, якія прынеслі нашай зямлі вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — заўважыў у заключэнне сустрэчы намеснік начальніка аддзела прызыву на ваенную службу ваенкамата маёр Уладзімір Моняк. 

Алена КАРПЕНКА. Фота ЮРЫЯ ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2025 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем