Темы

Філіял “Варатынь”: поспех там, дзе да яго імкнуцца

Філіял “Варатынь”: поспех там, дзе да яго імкнуцца

Плённым на працоўныя поспехі стаў 2021 год для філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” (памочнік дырэктара ААТ “БЗТДіА” па сельскай гаспадарцы Марына Мікалаеўна Аўрамчык). На рахунку сельгаспрадпрыемства перамогі ў намінацыях “За эфектыўнае выкарыстанне сельгасугоддзяў”, “За павелічэнне вытворчасці рапсу”, “За павелічэнне вытворчасці малака” — на адну рагулю ў мінулым го­дзе тут надаілі 7 619 кг (найвышэйшы паказчык у раёне), не толькі выканалі, але і перавыканалі ўзятае сабе за арыенцір заданне.

Апошняе стала падставай для прызнання пераможцамі жывёлагадоўчыя калектывы гаспадаркі: МТФ “Варатынь” (загадчык Фёдар Васільевіч Козыраў) — сярод калектываў малочна-таварных ферм раёна; ферма “Аўсімавічы” (загадчык Еўдакімаў Анатоль Іванавіч) — сярод калектываў ферм па адкорме буйной рагатай жывёлы; звяно МТК “Варатынь” — сярод звенняў аператараў машыннага даення на малочна-таварных фермах, аснашчаных даільнымі заламі.

Менавіта ў “Варатыні” “Лепшы аператар па даро­шчванні маладняку буйной рагатай жывёлы” і “Лепшы аператар машыннага даення па раздойванні першацёлак”. Гэтых пачэсных званняў па выніках года ўдастоены Раіса Мікалаеўна Пракопчык з МТФ “Доўгі Клін” і Вольга Аляксандраўна Осіпава з МТФ “Коўрын”. Найвышэйшую ацэнку сярод работнікаў сваёй прафесіі атрымаў Уладзімір Віктаравіч Прыкота — “Лепшы скотнік-пастух”. Ганаровага звання “Лепшы ветэрынарны ўрач” удастоены галоўны спецыяліст сельгасарганізацыі Аляксандр Пятровіч Штыблер.

Характарызуючы мінулы год, Марына Мікалаеўна Аўрамчык заўважыла, што ён прынёс гаспадарцы шмат станоўчага:

— За высокія поспехі ў рабоце — 1-е месца ў вобласці па вытворчасці малака па выніках 2020 года — наш філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” ў 2021-м быў занесены на Дошку гонару Магілёўскай вобласці. Асабіста я за высокія дасягненні ў працы ўдастоена Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У адыйшоўшым годзе мы прыдбалі новую тэхніку — за ўласныя сродкі, з дапамогай галаўнога прадпрыемства, набылі кормаўборачны камбайн замежнай вытворчасці і імпартную зерневую сеялку. Пабудавалі на МТК “Варатынь” тэнтавае збудаванне для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы да трохмесячнага ўзросту. Зарыбілі наша возера, запусцілі ў яго 5,5 тон малькоў. Не планавалі, але ўжо вылавілі адну тону рыбы. Рэалізавалі яе праз фірменную краму ААТ “БЗТДіА”, а таксама работнікам нашага філіяла ў кошт заробку. Гэтак жа абыйшліся з мёдам, якога, маючы ўласную пасеку, сабралі адну тону. Парадаваў ураджай азімага ячменю (43 ц/га), які сеялі ўпершыню — зерне рэалізавалі гаспадаркам Магілёўшчыны ў якасці насеннага матэрыялу. Атрымалі добры ўраджай рапсу. І, вядома ж, надзвычай парадавала, што выканалі і перавыканалі план удою малака на адну карову. Мы вельмі стараліся — і ў нас атрымалася, за што калектыву вялікі дзякуй.

Не менш амбіцыйныя планы ў філіяла “Варатынь” на сёлетні год. Дзеля іх рэалізацыі працуюць над паляпшэннем кармавой базы для жывёлагадоўлі. З восені пасеялі адну тысячу гектараў збожжавых на зерне, што на 100 га больш за папярэдні сезон. Яшчэ на 100 гектараў запланавалі павялічыць яравы клінок збажыны. Да таго ж, у гэтым годзе гаспадарцы дадаткова вылучаецца зямля для сельгасвытворчасці, 370 гектараў у напрамку пас. Туголіца. Аддаленасць значная. Таму разлічваюць сфарміраваць асобны атрад для работы там. Для пачатку збіраюцца зра­біць ацэнку стану новых зямель, аналіз складу глебы. Ранняй вясной скасіць траву, якая там выспее, распраца­ваць зямлю пад вытворчасць травянога корму — сенажу ў палімерную ўпакоўку. Пазней уздобіць глебу мінераламі, каб ужо пад восень мець магчымасць засе­яць плошчы збажыной на зерне.

Планаў і задумак па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці ў сельгасарганізацыі, як кажуць, грамаддзё. Але ж тут упэўнены — поспех там, дзе да яго імкнуцца.

Последние новости

Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024
Человек и природа

Теплая и без осадков погода будет сегодня в Беларуси

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Неделя новых начинаний и важных решений: гороскоп на неделю с 29 апреля по 5 мая

29 апреля 2024
Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024
Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024