Темы

Творчасць прынесла поспех

Творчасць прынесла поспех

Плённым стаў сёлетні год для навучэнцаў інструментальнага аддзялення Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў пас. Туголіца — прынёс шэраг перамог у розных намінацыях.

Арсеній Аксёнаў у намінацыі “Дэбют” (конкурс “Рытмы натхнення”) стаў лаўрэатам 2-й ступені, Кірыл Фралоў — лаўрэатам 1-й ступені ў гэтым конкурсе, а таксама ў творчых спаборніцтвах — конкурсах “Калядная казка”, “Мар з Музыкантафф”, “Музыка нас звязала”. Дуэт “Гармонія”: Кірыл Фралоў (гітара) і Насця Сідарэнка (домра) у конкурсе “Art London fest” стаў лаўрэатам 1-й ступені.

— Мы, вядома ж, марылі пра новых адораных вучняў, пра прызавыя месцы — і новы год у гэтым плане нас моцна парадаваў! — не без эмоцый расказвае настаўніца школы мастацтваў Наталля Уладзіміраўна Бычкоўская, пералічваючы імёны і ўзнагароды выхаванцаў.

Яна жадае сваім вучням не спыняцца на дасягнутым, заўжды імкнуцца да большага, творчага запалу і натхнення. Адначасова выказвае шчырую падзяку бацькам навучэнцаў: Аксёнавай В.Ю., Сідарэнка А.Р., Фраловай Л.А. за матэрыяльную падтрымку, актыўны ўдзел у жыцці сваіх дзяцей. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Могилевская область — в числе лучших по итогам пятилетки

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

23 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Михаил Сачковский: «Работаем в усиленном режиме»

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

29 апреля в Бобруйском районе ограничат движение на железнодорожном переезде. Объезд будет организован через Телушу

23 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

О том, как быть достойным гражданином, говорили в Телушской школе

23 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем