У раёне прайшоў прававы прыём грамадзян
Прававы прыём грамадзян па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў раённых арганізацый, прайшоў учора на базе раённага Цэнтра культуры.
На пытанні вяскоўцаў, работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў адказалі галоўны прававы інспектар працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Андрэй Кашаркар, пракурор раёна Генадзь Ярмак, старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк.
На прафсаюзны прыём у гэты дзень звярнуліся два чалавекі. Пытанні датычыліся размеркавання пасля навучання — прадастаўлення першага працоўнага месца, а таксама наследавання жылога дома.
Па словах Віталя Сідзюка, практыка правядзення прававых прыёмаў у краіне, а значыць, і нашым раёне будзе працягнута.
Ул. інф.