Темы

Валавая вытворчасць малака расце

Валавая вытворчасць малака расце

У хуткім часе можна будзе падвесці вынікі таго, як спрацавала жывёлагадоўля сельгасарганізацый у 2021 го­дзе. Цяпер жа прыводзім асноўныя паказчыкі развіцця малочнай галіны раёна за дзень.

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, па стане на 4 студзеня валавая вытворчасць малака за дзень у раёне склала 103 тоны або 102% у параўнанні да адпаведнага дня мінулага года. Рэалізавана за дзень 94 тоны (103%). Таварнасць малака склала 91%.

Найбольшага росту надояў дасягнулі ў СВК “Гігант” — 220%. Гаспадарка апошнім часам упэўнена нарошчвае аб’ёмы вытворчасці каштоўнага прадукту. Утрымалі пазіцыю па тэмпах росту вытворчасці ў ААТ “Стасеўка” — 124%. Працягнулі павялічваць надоі жывёлаводы ААТ “Міхалёўская Ніва” (тэмп росту 114%), ААТ “Саўгас Кісялевічы” (104%), філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 102%. Вышэйпералічаныя гаспадаркі спрацавалі з плюсам таксама і па рэалізацыі малака дзяржаве.

Лідарства па ўдоях на карову па-ранейшаму за філіялам “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 21,3 кг. Другі па велічыні паказчык дасягнуты работнікамі філіяла “Харчавік Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”— 16,4 кг, трэці — СВК “Гігант” (15,2 кг). У сярэднім жа па раёне ад рагулі ў дзень узялі па 11,6 кг малака (+0,2 кг).

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем