Темы

Праца ідзе — малако расце

Праца ідзе — малако расце

Інакш і быць не можа. Грошы ад продажу малака — штодзённы заробак сельгасарганізацый. І ад таго, які клопат у гаспадарках праявяць да арганізацыі вытворчага працэсу ў жывёлагадоўлі, напрамую залежаць аб’ёмы надоенага малака, аб’ёмы яго рэалізацыі, велічыня выручкі ад продажу і, як вынік — заробкі ў калектывах, якасць падрыхтоўчых работ да новага сельскагаспадарчага года, развіццё сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у цэлым.

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, з пачатку снежня (па стане на 28 снежня) валавая вытворчасць малака ў раёне склала 2 682 тоны ці 102% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Рэалізавана за гэты перыяд 2 439 тон (102%). Таварнасць на ўзроўні 91%.

Пры гэтым тэмп росту валавой вытворчасці малака ў СВК “Гігант” з пачатку месяца склаў 194%, у ААТ “Стасеўка” — 122%. Прыкметна павялічылі надоі, у параўнанні з адпаведным перыядам 2020-га, у ААТ “Міхалёўская Ніва” (107%) і ААТ “Саўгас Кісялевічы” (107%), у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 105%.

Калі ж гаварыць пра ўдой малака на карову ў дзень (бадай што галоўны паказчык малочнай жывёлагадоўлі), то лідарства па ім, прычым, са значнай перавагай, па-ранейшаму трымае філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 20,5 кг. Другі па велічыні паказчык на рахунку філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”— 16,1 кг, трэці — у жывёлаводаў СВК “Гігант” (15,2 кг). У сярэднім жа па раёне ад рагулі ў дзень узялі па 11,4 кг, што на 4,5 кг болей, чым на адпаведную дату мінулага года.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем