Темы

“Каб пачынаць нанова — была б і за даярку, і за цялятніцу”

“Каб пачынаць нанова — была б і за даярку, і за цялятніцу”

“Гэта прыемная з твару, маладзенькая жанчына, якую вы бачыце на здымку, — даярка саўгаса “Кісялевічы” Ніна Бычкова. Яна абслугоўвае 40 кароў, ад кожнай атрымала ў мінулым годзе на 190 кілаграмаў малака больш, чым у папярэднім. І сёлета мяркуе развіць поспех”. На такі подпіс пад фотаздымкам Ніны Іванаўны мы натрапілі, праглядаючы выпускі раённай газеты за 1996 год.

З таго часу мінула 25 год — на фотакартцы гераіне аповеду няма і трыццаці. І хоць то тут, то там на яе твары пасяліліся маршчынкі, загрубелі ад цяжкай працы рукі, Ніна Іванаўна сустракае нас на малочна-таварнай ферме пас. Юілейны ААТ “Саўгас Кісялевічы”, дзе па-ранейшаму дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў, гэткай жа шчырай, адкрытай, шырокай усмешкай. Праўда, у якасці аператара не машыннага даення, як у 1996-м, а па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы.

32 гады (столькі працуе ў “Саўгасе Кісялевічы”) прайшлі, са слоў субяседніцы, як адзін. Хоць, калі разва­жыць — столькі падзей адбылося на яе працоўным і асабістым жыцці…

Нарадзілася Ніна Іванаўна на Веткаўшчыне. У адну з вёсак раёна — чарнобыльскай зоны — вярнулася працаваць пасля заканчэння кааператыўнага вучылі­шча. Там сустрэла будучага мужа, пажаніліся і ў 1989-м пераехалі за роднымі на Бабруйшчыну, у пас. Юбілейны.

— Іншым разам падумаю: былі ж маладыя, чаго не спыніліся ў Бабруйску, а прыехалі ў раён? І сама ж ведаю адказ — па ўнутраным складзе, па ладзе жыцця вёска заўжды мне бліжэй, — кажа жанчына.

Каб разлічваць на ўласнае жыллё, маладым людзям прапанавалі стаць аператарамі машыннага даення ў саўгасе. Варыянтаў не было — пага­дзіліся, дый сельскагаспадарчай працы жанчына, якая вырасла ў вялікай сям’і, не баялася. Муж пасля некалькіх год даярства, дзе таксама выдатна сябе зарэкамендаваў, перавёўся ў шафёры.

Гаспадарка развівалася, Юбілейны адбудоўваўся, і з часам сям’і, у якой падрастала двое дзетак, вылучылі добраўпарадкаваны дом на галоўнай вуліцы населенага пункта. Праўда, выкупіць адразу жыллё ў сям’і не атрымалася, а пасля давялося прыватызаваць за немалую суму. Але і на гэтую акалічнасць Ніна Іванаўна не наракае: прывыкла шукаць ва ўсім станоўчае. Тым болей што праз паўгода надыходзіць час поўнага разліку.

Сын і дачка, пра якіх маці гаворыць з вялікай пяшчотай, жывуць асобна, але ў бацькоўскі дом часта наведваюцца, дапамагаюць з агародам і вялікай гаспадаркай, бавяць час з дзецьмі (у Бычковых трое ўнукаў). Ніна Іванаўна адзіная, хто трымае ў пасёлку карову (да нядаўняга часу нават было дзве). Праблем з назапашваннем сена на зімоўку, як кажа, не ўзнікае: можна купіць, як зрабілі сёлета, або самім нарыхтаваць з падтрымкай гаспадаркі — кіраўніцтва ў гэтым ніколі не адмаўляе.

У даярскай справе маладая жанчына сябе добра зарэкамендавала — надоі год ад году раслі, а з імі і пашана. Дасягнутыя 5 000 кілаграмаў малака на карову прывялі яе ў кагорту перадавікоў вытворчасці і не толькі раённага маштабу. “У той год абласную ўзнагароду далі і прэмію дужа вялікую”, — згадвае жанчына.

Між тым, прафесію даяркі пасля 12 год работы з-за праблем са здароўем Ніне Іванаўне давялося пакінуць. Сем год была на лягчэйшай працы, за вартаўніка. Калі праблема ўляглася, пага­дзілася на цялятніцу, прычым, не ў самых лепшых умовах колішняга палігона: у прыстасаваных пад жывёлу збудаваннях, без электрычнасці, з прывазнымі кормам і вадой.

Характарызуючы працаўніцу, дырэктар Валерый Аляксандравіч Сяргейчык заўважыў: “Адно тое, што ў такіх над­звычай складаных умовах Ніна Іванаўна мела прыбаўленні ў вазе, кажа, наколькі адказны і сумленны яна чалавек, неабыякавы і працавіты”.

Другі год як субяседніца працуе на МТФ пас. Юбілейны, куды пасля рэканструкцыі памяшканняў перавялі з “палігона” жывёлу. Умовы, па яе словах, створаны добрыя, корму ўдосталь: сена, сянаж, сілас, кукуруза, канцэнтраты. Хоць, як з усмешкай заўважае, яе цяляты ніколі не былі абдзелены. Па характары Ніна Іванаўна не мае звычкі замоўчваць праблему, калі што — тут жа звяртаецца да загадчыка фермы, а то і кіраўніка. Неабыякавая, хуткая, энергічная, з калгаснай жывёлай абыходзіцца, як са свайго падворка, таму і вынікі мае адпаведныя, таму і ўшанавана на Дошцы гонару “Саўгаса Кісялевічы”.

На пытанне, ці не шкадуе субяседніца, што лёс прывёў яе на ферму, а не за прылавак (на гэта вучылася), пасля невялікай паўзы адказвае: “Не. Кожнаму сваё. Каб пачынаць нанова, была б і за даярку, і за цялятніцу. Нялёгка. Цяжка… Але маё”.

У час размовы Ніна Іванаўна раз ад разу паварочваецца да сваіх “выхаванцаў”, лагодна паводзіць далонню па прыгожых белабрысых пысах цялятак сіментальскай пароды, якія з усіх бакоў імкнуцца патузаць даглядчыцу за халат, быццам дзякуюць за поўныя кармушкі. У канцы сустрэчы яна яшчэ раз уважліва аглядае немалую гаспадарку, шпарка садзіцца на веласіпед, каб зусім хутка ізноўку прывітацца са сваімі гадаванцамі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024