Темы

Каб зіма не прынесла праблем

Каб зіма не прынесла праблем

Каб зіма не прынесла праблем і жывёлагадоўля сустрэла яе падрыхтаванай, у раёне звычайна прадпрымаюцца неабходныя для гэтага меры: рыхтуюцца хлявы да ўтрымання жывёлы ў зімне-стойлавы перыяд, робіцца рэвізія неабходнага абсталявання і аснашчэння, ствараецца адпаведная кармавая база.

А што ў гэтым годзе?

Сёлета, як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кісялёў, усе жывёлагадоўчыя аб’екты да зімне-стойлавага перыяду гатовы.

— У асноўным усё падрыхтавана. Застаюцца, можна сказаць, нязначныя моманты. Да прыкладу, у асобных жывёлагадоўчых памяшканнях не апушчаны шторы на вокнах. Але час і надвор’е дазваляюць пакуль не рабіць гэтага. Дый у хлявах павінен быць створаны абмен паветра як адна з умоў тэхналагічнага догляду. Пры неабходнасці, у вялікія маразы, вокны, вядома ж, зашторым — усе канструкцыі тэхнічна спраўныя. Жывёла пераведзена на зімовыя рацыёны з выкарыстаннем прыгатаваных у гэтым годзе сенажу, сіласу, канцэнтраванага корму. Гурты, якія выпасаліся, цяпер кругласутачна ў хлявах, выключэнне складаюць хіба што гаспадаркі, дзе практыкуюць актыўныя мацыёны цягам гадзіны-паўтары. За кожным аб’ектам жывёлагадоўлі замацаваны адказныя асобы з ліку спецыялістаў райсельгасхарчу. У іх задачы — маніторынг комплексаў і ферм, выяўленне парушэнняў падчас арганізацыі зімне-стойлавага перыяду, кантроль за своечасовасцю пазбаўлення ад іх, — адзначыў Аляксандр Кісялёў.

Ці дастаткова будзе корму?

Запас травянога, па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктара Садоўскага, зроблены немалы:

— Для патрэб жывёлагадоўлі нарыхтавана 75 500 тон сенажу, 90 150 тон сіласу, 7 728 тон сена, што ў пераразліку на ўмоўную галаву жывёлы складае 27,7 ц к. адз. (на 2,2 ц к. адз. болей, чым у папярэднім годзе) пры гадавой патрэбе прыкладна 30 ц к. адз. Але гэта ў сярэднім па раёне. У тым жа ААТ “Саўгас Кісялевічы” нарыхтавана 37 ц к. адз. на ўмоўную галаву, у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 31,5 ц к. адз., у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 28,3 ц к. адз. Да таго ж, наперадзе яшчэ нарыхтоўка сенажу з траў.

Як будзе вырашацца патрэба ў канцэнтраваным корме?

Дасягнуць высокіх надоеў і прывагаў немагчыма без выкарыстання канцэнтраванага корму. З улікам таго, што сёлетні год не вызначыўся высокай ўраджайнасцю збажыны — у параўнанні да папярэдняга раён недабраў прыкладна 10 тысяч тон зерня — меней назапашана і фуражу. Патрэба ў канцэнтратах можа быць вырашана за кошт зерня кукурузы — уборка расліны на гэтыя мэты працягваецца, але не ва ўсіх гаспадарках.

— З гэтай сітуацыі шукаем выйсце. Тым, у каго ўласнага зерня недастае, будзе створана магчымасць набываць камбікармы для навацельных кароў і маладняку ў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі пасродкам ААТ “Бабуліна крынка”. Некаторыя гаспадаркі ўзаемадзейнічаюць у гэтым пытанні з нашым СВК “Гігант”, дзе зерня назапашана і для сябе, і на продаж у выглядзе прыгатаваных на ўласным заводзе камбікармоў, — адзначыў Аляксандр Кісялёў.

Якая сітуацыя з вытворчасцю малака на гэты час?

Па стане на 1 лістапада валавая вытворчасць малака ў раёне склала 98,3 тоны або 102% да адпаведнага перыяду папярэдняга года, з пачатку года — 109%. Станоўчая тэндэнцыя апошнім часам падтрымліваецца, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу, найперш за кошт СВК “Гігант” — лідара па тэмпе росту вытворчасці (на 1 лістапада — 187% да ўзроўню 2020 г.), філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — фаварыта па вале і ўдоі малака на адну карову (сярэдне­дзённы — 19,3 кг). З плюсам у гэты дзень спрацавалі жывёлаводы ААТ “Міхалёўская Ніва”, ААТ “Саўгас Кісялевічы”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”. Недабралі леташняга малака ў ААТ “Стасеўка”, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, ААТ “Неўскі-Агра”, КСУП “Хімы-Агра”.

Што да “Гіганта”, то там, як было адзначана, праведзена немалая работа ў дачыненні жывёлагадоўлі: над якасцю статка (у тым ліку набылі нецеляў), балансоўцы рацыёнаў кармлення жывёлы (дадаткова прыдбалі два кормараздатчыкі), умовамі ўтрымання маладняку (з’явіліся сучасныя індывідуальныя хаткі для нованароджаных цялятак, пастэрызатары малака), што ў комплексе і прывяло да станоўчага выніку.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024