Темы

Прафесію выбрала правільна

У СВК “Калгас імя Дзяржынскага” Лілія Гарабец працуе з часу далучэння да гэтай гаспадаркі Бабруйскага СВК “Перамога”, куды прыйшла маладым спецыялістам пасля заканчэння Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа. Яе абавязкі — налічваць заработную плату механізатарам і паляводам.

Бухгалтарскі стаж спецыяліста толькі пачаў свой адлік, шмат з чым даводзіцца сутыкацца ўпершыню, многаму даводзіцца вучыцца, але ўжо і гэтага часу, па словах дзяўчыны, хапіла, каб зразумець, што прафесію выбрала правільна. Цяпер галоўнае — зведаць усе яе таямніцы і набрацца вопыту.

— У гэтым мне дапамагае калектыў, — дзеліцца Лілія, — які ў нас дружны, прыветлівы, кожны гатовы прыйсці на дапамогу.

Да таго ж, каб папоўніць скарбонку ведаў, і сама Ліля не сядзіць склаўшы рукі: завочна працягвае вучобу па спецыяльнасці ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

На гэты час, па словах дзяўчыны, маюцца складанасці толькі транспартнага характару: сама яна бабруйчанка, і штодня даводзіцца ездзіць на працу. Аднак, з уводам у эксплуатацыю новага жылля і гэтае пытанне ў гаспадарцы абяцаюць вырашыць.

На маё запытанне, ці звязвае малады спецыяліст сваё далейшае жыццё з сельскай мясцовасцю (сваю палавінку яна яшчэ не сустрэла), ці ёй, гарадской жыхарцы, гэта тым болей не трэба, калі і мясцовыя дзяўчаты імкнуцца ў горад, Лілія, жартуючы, адказвае:

— Давялося б.

І ўжо сур’ёзна дадае:

— Жыла б, канешне, бо, па праўдзе сказаць, мне тут вельмі падабаецца. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем