Темы

У “Гіганце” завяршылі ўборку бульбы

У “Гіганце” завяршылі ўборку бульбы

Апошнім днём капання стаў панядзелак 11-га кастрычніка. Пабываўшы на той час на бульбяных палетках гаспадаркі, надзвычай пашкадавала, што абмежаваныя магчымасці фотаапарата не дазволілі аб’ектыву ахапіць адначасова ўвесь фронт работ, якія вяліся непадалёк ад вёскі Пустошка, перадаць іх накал.

Карціна сапраўды заварожвала — чатыры бульбаўборачныя камбайны, прыкладна на адным узроўні, размерана-упэўнена рухаліся па полі, падмінаючы пад сябе набраклыя рады з бульбай. Густа напаўнялі транспарцёр чыстымі на выгляд клубнямі, якія далей, пасля рэвізіі памагатых камбайнераў, дружна перапраўляліся ў бункеры ўборачных машын і прыкладна пасля круга хады — у кузаў МАЗаў, чакаць якія не даводзілася ні хвіліны: стаялі напагатове.

— Працуюць тры нямецкія бульбаўборачныя камбайны, з якіх два GRIMME SЕ 150-60 і адзін GRIMME SЕ 260, а таксама айчынны камбайн ККБ-2. На першым месцы па колькасці накапаных клубняў экіпаж у складзе камбайнера Балыкі Віктара Віктаравіча і памочніка камбайнера Аляксандра Мікалаевіча Шамака. Другі паказчык у Міхаіла Лявонавіча Чарнова і Максіма Ула­дзіміравіча Грака. Таксама ў полі экіпажы камбайнаў пад кіраўніцтвам Сяргея Яўгенавіча Камлёва і Сяргея Іванавіча Дайнекі, — уводзіць у курс справы начальнік вытворчага ўчастка №2 Васіль Васільевіч Марозаў.

На адвозцы бульбы было задзейнічана 8 адзінак тэхнікі, на кожны камбайн — па дзве. Лідарства па аб’ёмах перавезенага ўраджаю, як нам паведамілі, за вадзіцелем МАЗа Сяргеем Канстанцінавічам Педанам — 2182 т. У ліку кіроўцаў МАЗаў у гэты дзень засталі таксама Аляксандра Уладзіміравіча Дайнеку, Віктара Віктаравіча Шэвялёва, Уладзіміра Мікалаевіча Шэпялевіча.

— Тэхнікі для перавозкі бульбы — з запасам, каб камбайнам не даводзілася чакаць, не прастойвалі, — далучаецца да размовы намеснік старшыні СВК па раслінаводстве Аляксандр Аляксандравіч Парахневіч. — Дакладную ж колькасць перавозчыкаў вызначае даўжыня адлегласці ад поля да бульба­сховішча, куды ўраджай звозіцца. Калі поле паблізу — абыхо­дзімся толькі МАЗамі, калі далекавата, як сёння, падключаем трактары.

Ад яго ж дазналіся, што жоўтыя, ладныя на выгляд, авальнай формы клубні — знакаміты гатунак беларускай селекцыі “Брыз”. Сёлета ён, як і іншая бульба, — ураджайны, і не беспадстаўна: тэхналагічны ланцуг у гаспадарцы не маюць звычкі парушаць.

— Падрыхтоўку бульбяных палёў пачынаем яшчэ з восені, — удакладняе галоўны аграном Уладзімір Залужны. — Дзень-два пасля ўборкі культуры пераключымся на прывядзенне ў парадак тэхнікі, што была задзейнічана, і возьмемся за закладку ўраджаю другога хлеба беларусаў на будучы год — унясеннем у глебу арганічных угнаенняў, хлорыстага калію, заворваннем палёў. Веснавое ворыва ў гэтых мэтах не практыкуем: спяшаемся застаць вільгаць, таму адразу прыступаем да нарэзкі барознаў.

Што да гатунку “Брыз”, то ён, па словах Уладзіміра Аляксанд­равіча, — у аснове бульбянога складу гаспадаркі, сёлета ім было засаджана прыкладна 90% пло­шчаў. З іншых гатункаў, якія выкарыстоўваюць, — “Маніфест”, “Рэд Скарлет”, “Каралева Ганна”.
Сабраны ўраджай, перш чым пакласці на захаванне, прахо­дзіць праз сартоўку. Па словах загадчыка бульбасхові­шча Дзмітрыя Шэпялевіча, які не першы год кантралюе працэс сартоўкі, клубні з палёў сёлета паступаюць прыгожымі, чыстымі, добрай якасці.

— Першапачаткова сартуем бульбу на тры фракцыі: буйная харчовая, насенная і дробная, — паказвае сваю гаспадарку загадчык.

— Буйную на ленце перад закладкай падсобныя работнікі (у гэты дзень Алена Жаркова, Вераніка Сакун і Ірына Міроненка) ачышчаюць ад смецця, камянёў, пашкоджанасці, якая можа трапіцца. Харчовую бульбу непасрэдна перад продажам перабіраем дадаткова, каб пакупнік атрымаў высокаякасную прадукцыю.

Але ж атрымаць добры ўра­джай — адна справа. Другая, не менш значная — з выгадай яго рэалізаваць. У “Гіганце” гэта ра­зумеюць, таму перш чым пра­даць, абдумваюць, пралічваюць…

— Недахопу ў пакупніках няма, — кажа старшыня СВК Васіль Пятровіч Жук. — Але тая цана, што на гэтую пару прапаноўваюць, не надта нас задавальняе, таму чакаем, не спяшаемся. Тым болей што ўмовы захаваць бульбу ёсць.

У цэлым жа, па словах Васіля Жука, ураджай “Гігант” атрымаў нядрэнны (накапалі 10 752 тоны пры сярэдняй ура­джайнасці 269 ц/га). Але ж не той, каб заспакоіцца.

— Імкнуцца ёсць да чаго. На наступны год паставілі сабе задачу — выйсці на 12 тысяч тон. Час дазваляе падрыхтавацца да гэтага — будзем прапрацоўваць усе варыянты, карэкціраваць мерапрыемствы з улікам кліматычных умоў.

Дарэчы
У раёне, па дадзеных райсельгасхарчу, бульба выкапана на плошчы 492 гектары (94% ад плану) пры сярэдняй ураджайнасці 268 ц/га. З улікам таго, што 400 гектараў прыйшлося на “Гігант”, можна лічыць, што з дадзеным відам работ на Бабруйшчыне хутка будзе завершана. У ААТ “Неўскі-Агра” і “Міхалёўская Ніва” вядзецца ўборка цукровых буракоў. Караняплоды выкапаны на плошчы 340 гектараў ці 62% ад неабходнага. Ураджайнасць адпаведна 374 і 308 ц/га. Працягваецца нарыхтоўка кукурузнага сіласу. На рахунку раёна 74 тысячы тон гэтага віду корму або 66% ад патрэбы. У радзе сельгасарганізацый — СВК “Гігант”, філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, ААТ “Неўскі-Агра”, пачалі ўбіраць кукурузу на зерне. Убрана 114 гектараў або 8% ад задання. Асобныя прыступілі да падняцця зябліва.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара і Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Общество

Минздрав рассказал, как медучреждения будут работать на майские праздники

29 апреля 2024
Сельское хозяйство

В Беларуси создают уникальную породу коров. Их молоко подойдет даже для аллергиков

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024
Человек и природа

Теплая и без осадков погода будет сегодня в Беларуси

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Неделя новых начинаний и важных решений: гороскоп на неделю с 29 апреля по 5 мая

29 апреля 2024
Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024