Темы

Жніво-2021: лічбы і факты

Жніво-2021: лічбы і факты

Валавы збор зерня збожжавых і зернебабовых раслін без кукурузы, па дадзеных райсельгасхарчу, у сельгасарганізацыях раёна ў першапачаткова апрыходаванай вазе склаў сёлета 32 540 тон пры сярэдняй ураджайнасці 24,6 ц/га.

***

Лідарства па ўраджайнасці і намалоце па-ранейшаму ўтрымлівае СВК “Гігант” (старшыня Жук Васіль Пятровіч). У гаспадарцы атрымана 7 461 тона зерня збажыны пры сярэдняй ураджайнасці 51,3 ц/га.

***

Значных паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых дасягнулі таксама працоўныя калектывы ААТ “Неўскі-Агра” (дырэктар Ахмедаў Алі Малік аглы), філіяла “Варатынь” ААТ “Ба­б­руйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” (памочнік дырэктара ААТ
«БЗТДіА» па сельскай гаспадарцы Аўрамчык Марына Мікалаеўна), ААТ “Міхалёўская ніва” (дырэктар Пацыенка Алена Ва­сільеўна).

***

Напружаным было спаборніцтва ў асабістым заліку. Пра гэта сведчыць той факт, што тысячны рубеж па намалоце пера­адолелі 7 экіпажаў зернеўборачных камбайнаў і 11 ва­дзіцеляў на адвозцы ўраджаю.

***

Лідарства сярод камбайнерскіх экіпажаў — за Чэрнікам Леанідам Леанідавічам і Дзешкаўцом Віктарам Станіслававічам з ААТ “Неўскі-Агра”. На іх рахунку — 1 668 тон намалочанага зерня на ўмоўны камбайн.

***

Сярод вадзіцеляў на адвозцы ўраджаю ад камбайнаў найлепшы вынік у Крусіра Мікалая Усеваладавіча з ААТ “Неўскі-­Агра” — 2 622 умоўныя тоны зерня.

***

Пераможцам сярод звенняў аператараў зернесушыльных установак стала звяно СВК “Гігант” (старшы аператар Гашко Максім Анатольевіч) — высушылі 9 102 умоўныя тоны зерня.

***

Штогод удзел у жніве прымае моладзь. Сярод камбайнераў моладзевых экіпажаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый 1-е месца прысуджана Жыгаву Івану Міхайлавічу з СВК “Гігант”, які намалаціў зерня на ўмоўны камбайн 776 тон.

***

Сёлетні каравай — вынік добрай арганізацыі працы, адказнай падрыхтоўкі на ўсіх узроўнях, укаранення сучасных агратэхналогій, зладжанай работы працоўных калектываў сельскагаспадарчых арганізацый.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем