Темы

У райвыканкаме

На планёрцы ў райвыканкаме, якую на пачатку гэтага тыдня правёў першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Сяргейчык, асаблівая ўвага надавалася пытанням летняга аздараўлення школьнікаў, падрыхтоўкі суб’ектаў гаспадарання да ацяпляльнага сезону, навядзення парадку на зямлі, стану злачыннасці на тэрыторыі раёна, а таксама падпіскі на рэспубліканскія, абласныя перыядычныя выданні, у тым ліку і “раёнку”.

Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, у той час, як выпускнікі школ раёна здаюць экзамены, іншыя школьнікі бавяць час на летніх аздараўленчых пляцоўках або ў лагерах адпачынку з кругласутачным знаходжаннем. Так, з 3-га чэрвеня пачалася першая змена ў дзіцячым лагеры “Бабраня-2010”. Святлана Сяргееўна паведаміла таксама аб неабходнасці ўсім працоўным калектывам падпісацца на перыядычныя выданні на 2-е паўгоддзе. Завастраючы ўвагу на дадзеным пытанні, Валерый Сяргейчык асаблівы акцэнт зрабіў на газеце “Трыбуна працы”, якая найболей падрабязна знаёміць жыхароў раёна з навінамі Бабруйшчыны, дасягненнямі і праблемамі рэгіёна.

Абмяркоўваючы пытанне падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону, было адзначана, што да 1 кастрычніка пашпарты гатоўнасці ўсімі суб’ектамі гаспадарання: як цеплакарыстальнікамі, так і цеплакрыніцамі, павінны быць атрыманы.

Аб тым, якія работы выкананы намаганнямі сельскіх саветаў па навядзенні парадку на зямлі, далажыў на планёрцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі. У прыватнасці ён адзначыў, што грамадзянам раёна было выдадзена 270 прадпісанняў, згодна якіх апошнія павінны навесці на падворках і калядваровых тэрыторыях чысціню і парадак. Было адрамантавана 400 метраў агароджы, яшчэ 300 заменены на новую. Пры садзеянні “Жылкамгаса” прыбраны аварыйныя дрэвы. Акрамя таго, пастаянна вядзецца абкоска населеных пунктаў і дарог.    

Асобным пунктам абмеркавалі на планёрцы праблемныя пытанні, звязаныя з закупам малака ў насельніцтва. Па словах Леаніда Баркоўскага, у апошні час у шэрагу сельсаветаў малако было вернута з-за перавышэння ў ім паказчыка кіслотнасці. Былі выяўлены і несумленныя грамадзяне, якія здавалі кіслае малако і наносілі тым самым шкоду аднавяскоўцам.

Значная работа па навядзенні чысціні была праведзена на мінулым тыдні санітарнай службай раёна і горада. Праведзеныя яе прадстаўнікамі рэйдавыя праверкі ў вёсках Кавалі, Коўрын, Плёсы, Туркі і іншых выявілі шэраг несанкцыянаваных звалак. Інфармацыя аб сметніках  накіравана ў сельскія саветы для прыняцця тэрміновых мер па іх ліквідацыі. Парушэнні санітарных норм, як адзначалася на планёрцы, былі выяўлены і ў некаторых магазінах Бабруйскага райспажыўтаварыства. Зноў жа накіраваны прадпісанні для іх ліквідацыі. Што тычыцца экалагічнай службы, то ёй, па словах Валерыя Сяргейчыка, неабходна прадпрымаць болей актыўныя крокі па навядзенні парадку ў раёне. Было ўказана і на значную ролю ў гэтым плане землеўпарадкавальнай службы, супрацоўнікам якой неабходна правесці належную работу, накіраваную на ўшчыльненне надзелаў, для таго каб незаселеныя і неапрацаваныя з іх перадаць восенню гаспадаркам.

Алена КАРПЕНКА.   

Последние новости

Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024
В стране и мире

ЦИК принято решение о созыве ВНС 24-25 апреля

16 апреля 2024