Темы

З гігантаўскім размахам вядзецца ўборка ў «Гіганце»

З гігантаўскім размахам вядзецца ўборка ў «Гіганце»

Пасля ўборкі азімага рапсу, ураджай якога склаў 1877 тон пры ўраджайнасці 37,7 ц/га,  у СВК «Гігант» узяліся за яравы ячмень. Тое, што выбар трапіў менавіта на яравую культуру, у вытворчым кааператыве тлумачаць значным працэнтам палегласці пасеваў:

— Азімы рапс мы ўбралі і зрабілі гэта, лічу, якасна, без страт, — кажа старшыня СВК Васіль Жук. — Гэтак жа якасна ставім задачу ўбраць яравы ячмень, а гэта значыць — марудзіць нельга. Далей ужо возьмемся за азімыя, якія падыйшлі і чакаюць свайго часу.

Сёлетні клінок збажыны і зернебабовых у «Гіганце» — 1514 гектараў. З іх 500 га — яравога ячменю, столькі ж — азімай пшаніцы, 300 га азімага трыцікале, 200 — зернебабовых (гароху) и 14 га проса.

Арганізацыя ўборкі хлябоў наладжана належна — у памагатых кіраўніку штат высокакваліфікаваных спецыялістаў. Збор зерня ажыццяўляецца пяццю высокавытворчымі камбайнамі Лексіон, узначальваюць экіпажы вопытныя механізатары-прафесіяналы I моладзь. На перавозцы зерня — адказныя і сумленныя, з усведамленнем пастаўленай задачы вадзіцелі. Каб правесці ўборку ў максімальна скарочаныя тэрміны, не дазволіць камбайнам прастойваць, да перавозкі зерня прыцягнуты таксама прыватнікі са сваёй тэхнiкай.

Сабранае зерне ячменю вязуць на сушыльны комлекс у Малых Бортнiках на дапрацоўку. У дзень нашага наведвання ў гаспадарцы збіралі эліту гатунку «Фэст», якое ў далейшым будзе выкарыстана для ўласных патрэб у якасці насення, так і на продаж. Зрэшты, зерне збажыны, як і масланасенне рапсу, гаспадарка вось ужо другі год не пастаўляе ў лік дзяржзаказу: маючы ўласны камбікормавы завод i рапсавую лінію, атрымала магчымасць перапрацоўваць ураджай там.

Адначасова са зборам зерня на хлебнай ніве вялося прэсаванне саломы, на чым было задзейнічана чатыры адзінкі тэхнікі, а таксама пагрузка і звозка рулонаў, дзе працавалі чатыры трактары.

— Тэхнікі, як бачыце, задзейнічана шмат, — расказвае намеснік старшыні СВК па раслінаводстве Аляксандр Парахневіч. — Задачу паставілі — аператыўна звесці салому, каб бліжэй да вечара пусціць дыскатар — пачаць рыхтаваць поле пад азімы рапс.

У тым, што і гэтая задача будзе выканана, сумненняў не ўзнікае. Цяпер для хлебаробаў галоўнае — не падвяло б надвор`е. Мы ж чакаем першых тысячнікаў па намалоце менавіта зерня, бо разам з масланасеннем рапсу гэты рубеж механізатарамі «Гіганта» ўжо пераадолены.

***

Што да вытворчасці бульбы, якая прынесла СВК «Гігант» і Бабруйскаму раёну перамогу ў абласным спаборніцтве па выніках работы ў мінулым годзе, то, як і ў папярэднія гады, пад культуру тут заняты ўнушальныя плошчы — 500 гектараў.

— Мінулагодні ўраджай цалкам рэалізаваны, і цана, лічу, была нядрэннай. Сёлета ўраджай плануем атрымаць не ніжэйшы, дзеля гэтага ўсё было зроблена — падабраны палі, своечасова праведзены апрацоўкі, сортаўзнаўленне — дадаткова засадзілі гектары элітай гатунку «Каралева Ганна». Які атрымаем вынік — пакажа час. А ўвогуле бульба займае ў гаспадарцы значнае месца, эканамічна выгадная i з`яўляецца добрым папярэнікам для іншых культур. Таму працягваем развівацца ў гэтым накірунку, — пракаментаваў узнагароду кіраўнік «Гіганта» Васіль Жук.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Об особенностях классификации автомобилей с электрическим и гибридным двигателем

26 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

В Могилевской области объявлен конкурс на реализацию проекта по реабилитации наркозависимых

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем