Темы

У раёне пачалі збіраць ураджай зерня

У раёне пачалі збіраць ураджай зерня

Стартавала кампанія з уборкі азімай сурэпіцы. Ураджай гэтай культуры на Бабруйшчыне цалкам убраны — з плошчы ў 60 гектараў намалочана 104 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 17 цэнтнераў з гектара (у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 23 ц/га). І на мінулым тыдні гаспадаркі, дзе займаюцца вырошчваннем азімага ячменю: ААТ “Неўскі-Агра”, ААТ “Міхалёўская Ніва”, філіял “Харчавік-Агра” (у агульным — 75 гектараў), прыступілі да яго ўборкі.

На ячменнай ніве “Харчавіка-Агра” ў мінулую сераду засталі не толькі непасрэдных удзельнікаў жніва — камбайнераў і вадзіцеляў, але і кіруючы склад гаспадаркі — дырэктара Міхаіла Мікалаевіча Стрыжэўскага і галоўнага агранома Валянціну Якаўлеўну Масолаву, якія назіралі за ходам жніва, давалі тыя ці іншыя парады ўдзельнікам.

— Убіраюць без страт, — заўважыў Міхаіл Стрыжэўскі, схіліўшыся над пухнатым залацістым валком саломы, уважліва яго вывучаючы. — Гэта радуе. Бо першаступенная цяпер задача — якасна сабраць ураджай.

Валянціна Якаўлеўна Масолава

— Сёння першы дзень на азімым ячмені, — уступае ў размову Валянціна Масолава. — Да гэтага ўбралі сурэпіцу, 35 гектараў, намалацілі 80 тон зерня, з якіх 58 — рэалізавалі перапрацоўшчыкам. Сурэпіца ў цэлым парадавала, хоць чакалі лепшы ўраджай. Але ж негатыўна паўздзейнічала засушлівае надвор’е. Якраз у час, калі налівацца зерню, дажджоў не было. Убралі ўжо таксама насеннікі траў — з 15 гектараў атрымалі 11 тон. Вынік, лічу, нядрэнны.

Пад азімы ячмень ў гаспадарцы занята 25 гектараў. Убіралі яго трымя адзінкамі тэхнікі. Узначальвалі экіпажы зернеўборачных камбайнаў Уладзімір Аляксандравіч Юшкевіч, Юрый Уладзіміравіч Макавееў і Віктар Анатольевіч Крычко. На адвозцы зерня працавалі Яўген Аляксандравіч Дудаль і Віталь Мікалаевіч Сідараў. Пажарную бяспеку на жніве (бочка з вадой — абавязковае патрабаванне да дадзенага віду работ) ажыццяўляе Яўген Аляксандравіч Шынкаронак.

— Атрыманае з эліты зерне выключна ўсё будзем чысціць на насенне, — удакладняе галоўны аграном. — Ураджайнасць ячменнай нівы пакажа час, але на выгляд зерне недастаткова напоўненае: паўплывала засуха. Але ж укладзенае ў яго вырошчванне, дзякуючы таму, што тэхналогію строга выконвалі, вернецца.

Як заўжды зладжана прайшла ў “Харчавіку-Агра” корманарыхтоўка. З улікам сена, што на дзень нашага наведвання заставалася з палёў не звезеным, — нарыхтавана каля 17 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, а маецца ж яшчэ і мінулагодні сянаж. “Галоднай наша жывёла не была і не будзе”, — канстантаваў дырэктар Стрыжэўскі.

Па дадзеных на ўчарашні дзень, азімы ячмень у філіяле “Харчавік-Агра” цалкам убралі, ураджайнасць зерня склала 35 цэнтнераў з гектара. Цяпер у гаспадарцы заняты ўборкай азімага рапсу.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024
Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024
Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024