Темы

У аграгарадку Леніна прайшло свята Купалле

У аграгарадку Леніна прайшло свята Купалле

Яго наладзілі для вяскоўцаў работнікі Ленінскага сельскага клуба, якія не стамляюцца адраджаць народныя традыцыі мясцовасці.

Дзеці і дарослыя, у народных строях, вадзілі карагоды (іх зачыншчыкам і актыўным удзельнікам была дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Гарбунова), ладзілі народныя гульні, абліваліся вадой, праганялі Чорта і жадалі адзін аднаму здароўя, дабрабыту. Салоха — яна ж загадчыца клуба Наталля Арэх — раздавала прадказанні са старадаўняга збана і рабіла жадаючым аквагрым “Папараць кветка”. Былі і майстар-клас па пляценні вянкоў, і фотазона з аўтэнтычнымі ручнікамі. Завяршылася свята ля возера апусканнем вянкоў на ваду і загадваннем жаданняў.

Разыходзіліся, як згадваюць удзельнікі мерапрыемства, стомленымі, але акрылёнымі, пабагацеўшымі на станоўчыя ўражанні, з марай, што жаданні спраўдзяцца.

Ул. інф. Фота з архіву Ленінскага сельскага клуба.

Последние новости

Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем