Каханне ў кожным сэрцы
Моладзь раёна, РК ГА “БРСМ” 14 лютага правялі шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня Святога Валянціна.
Як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Смірнова, у дзень закаханых у райвыканкаме прайшла акцыя ”Няхай каханне ўвойдзе ў кожнае сэрца”. Моладзь грамадскага аб’яднання ўручала кожнаму сімвал кахання — сардэчкі. У школах раёна напрацягу лютага праходзяць конкурсы творчых прац сярод навучэнцаў у межах акцыі “За любімую Беларусь”. Ну, а ўжо сёння адбудзецца фінал конкурсу “Міс Бабруйшчына-2011”, удзел у якім прымуць 7 самых абаяльных дзяўчат раёна.
Алена КАРПЕНКА.