Темы

Не толькі смачна, але і бяспечна

Не толькі смачна, але і бяспечна

У той час, як земляробы раённых сельгасарганізацый заняты нарыхтоўкай травянога корму для грамадскай жывёлагадоўлі, санітарная служба сумесна з раённым галіновым прафсаюзам правяраюць, у якіх умовах, з якіх прадуктаў у сталоўках гатуюць абеды для работнікаў палёў.

У аўторак маніторынг кропак прыгатавання ежы для механізатараў і вадзіцеляў правялі ўрач-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Краўчук і памочнік урача-гігіеніста Ганна Васілец, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль. У гэтых мэтах правяраючыя наведалі сталовую СВК “Гігант” у аг. Вялікія Бортнікі (загадчыца Аксана Мінькова), збудаванне для прыгатавання абедаў філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” у аг. Варатынь (Ганна Зубовіч), сталовыя ААТ “Міхалёўская Ніва” ў Плёсах (Марына Мухаметава) і ААТ “Неўскі-Агра” у аг. Кавалі (Галіна Юмашава), памяшканне, дзе гатуюць абеды і харчуюцца работнікі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (Алена Грыгаровіч) і сталовую ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” ў Гарбацэвічах (загадчыца Любоў Вішнеўская).   

Увагу звярталі выключна на ўсё — ад знешняга выгляду работнікаў сталовых (наяўнасць галаўнога ўбору, аднаразовай маскі) да добраўпарадкаванасці, абкошанасці прылягаючай тэрыторыі. Маніторынгавую групу цікавіла выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў на працягу ўсяго працэсу прыгатавання абедаў: чысціня і парадак у памяшканнях, посуду, наяўнасць гарачай вады, мыйных сродкаў, антысептыкаў, папяровых сурвэтак. Асаблівая ўвага звярталася на спосабы і тэрмін захавання прадуктаў — апошняе правяралася з вялікай пільнасцю – на наяўнасць неабходнай дакументацыі, у тым ліку медыцынскіх даведак, якія пацвярджаюць стан здароўя работнікаў сталовых.

— Гэта не першы маніторынг у сёлетнім сезоне і прыемна, што пытанні, якія да гэтага меліся, у асноўным вырашаны, — адзначыла Алена Краўчук. — У памяшканнях сталовых чыста, прадукты выкарыстоўваюцца свежыя, сродкамі гігіены ўсе забяспечаны.

Праўда, без заўваг не абыйшлося. Работнікам сталовай “Гіганта”, да прыкладу, рэкамендавана не грэбаваць галаўнымі ўборамі на працоўным месцы. Такая ж заўвага да “Харчавіка-Агра”. Варатынцам рэкамендавана ўказваць канцэнтрацыю дэзсродкаў, якія выкарыстоўваюць. Сталоўцы “Неўскага-Агра” патрабуецца наладзіць у двух цэхах гарачае водазабеспячэнне і абкасіць двор. “Міхалёўскай Ніве” — паклапаціцца пра плафон у мыйным памяшканні, выканаць абкоску прылягаючай тэрыторыі. 

Варта адзначыць, што работнікі сталовак прыкладваюць намаганні, каб абеды былі не толькі смачнымі, сытнымі, але і бяспечнымі. Каб дасягаць апошняга было зручней, да кожнага сезону пункты прыгатавання ежы ў гаспадарках імкнуцца паднавіць, набыць таго-сяго з посуду. У тым жа “Неўскім-Агра”, як нам паведамілі, у пабудове сталовай сёлета адрамантавалі накрыццё, правялі ацяпленне, пабагацелі на электрамясарубку і сокавыжымалку, уласнымі намаганнямі ўпрыгожваюць памяшканне.

Падобныя маніторынгі будуць праводзіцца і надалей.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024