Темы

Увага — да палявых работ

Увага — да палявых работ

З пачаткам мая работы на палях раёна працягваюцца. Гэта датычыцца ворыўных работ і работ па закрыцці вільгаці, падсейвання мнагалетняй травы. Падыходзіць да фіналу сяўба цукровых буракоў — па стане на раніцу ўчарашняга дня з 600 га, якія планаваліся пад культуру, было пасеяна 565 га (дасейваюць у ААТ “Міхалёўская Ніва”).

У радзе сельгасарганізацый займаюцца пасевам кукурузы. Да філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, дзе за гэтую справу ўзяліся першымі і ўжо пасеялі 290 га з 450-ці, на тыдні далучыліся ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (пасеяна 275 га з 1800), ААТ “Неўскі-Агра” (160 га з 800), філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (75 га з 750-ці) і ААТ “Міхалёўская Ніва” (160 га з 750-ці) — усяго пасеяна 960 га з 6850 га запланаваных, і гэтая работа працягваецца. У СВК “Гігант” і ААТ “Неўскі-Агра” прыступілі да пасадкі бульбы, пад якую сёлета ў раёне адве­дзена 525 га, з іх 400 — у “Гіганце”.

Не спыняюцца работы па доглядзе пасеваў. У ААТ “Стасеўка” і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” завяршаюць падкормку азімых збожжавых раслін — іншыя з гэтым відам работ справіліся. У ААТ “Аграмашсэрвіс” завяршаюць падкормку азімага рапсу. Вядуцца хімпраполка азімай збажыны (лідары тут “Харчавік-Агра” і ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”) і іншыя, характэрныя для пары, доглядныя справы.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Об особенностях классификации автомобилей с электрическим и гибридным двигателем

26 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

В Могилевской области объявлен конкурс на реализацию проекта по реабилитации наркозависимых

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем