Темы

Рабіць ці не рабіць прышчэпку ад “кароны”?

Рабіць ці не рабіць прышчэпку ад “кароны”?

Гэтае пытанне цяпер бадай ці не самае частае, абмяркоўваецца і ў коле сям’і, і сярод калег. Адказы ж на яго ў інтэрнэце (найбольш распаўсюджаны спосаб атрымання інфармацыі), трэба прызнаць, не заўжды адназначныя — не даюць абсалютнай упэўненасці ў вартасці засцерагальнай ін’екцыі. А таму — ідзем наўпрост да медыкаў, у нашым выпадку — да намесніка галоўнага ўрача Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Людмілы Генадзьеўны Курскай.

Рабіць прышчэпку ад небяспечнага каронавіруса доктар Курская ў размове з пацыентамі не настойвае. Інфармацыі пра кавід і яго наступствы, як кажа, дастаткова (на сайтах паліклінікі, Міністэрства аховы здароўя, у друкаваных СМІ, у тым ліку “раёнцы”), каб людзі самастойна вызначыліся з рашэннем. Яе ж уласнае меркаванне на гэты конт адназначнае — рабіць! Стаўленне да прышчэпкі ад кавіду Людміла Генадзьеўна абгрунтоўвае практыкай вакцынацыі грамадзян супраць грыпу. Захварэць пасля такой прышчэпкі калі і можна, то ў лёгкай ступені, прышчэпка папярэдзіць сур’ёзнае ўскладненне.

Мы пацікавіліся ў намесніка галоўнага ўрача і дэталямі вакцынацыі.

— Людміла Генадзьеўна, якой вакцынай прывіваеце раённых жыхароў?

— Расійскай вакцынай “Спутнік-V”.

— Хто можа прэтэндаваць на пры­шчэпку менавіта ў гэтыя дні?

— Вакцынуем — па іх жаданні — лю­­дзей, якія маюць хранічныя захворванні, прычым, не ў стадыі абвастрэння, а ў перыядзе рэмісіі, і грамадзян ва ўзросце 61 год і болей, іншых асоб, якія маюць рызыку цяжкага цячэння хваробы. Таксама працягваем рабіць прышчэпкі работнікам медыцыны, адукацыі, устаноў сац­абслугоўвання.

— Як з іншымі жадаючымі? Ці вя­­дзецца іх запіс на прышчэпку?

— Запіс вядзецца, і ўсе, хто выкажа такое жаданне, будуць правакцынаваны.

— Як апавяшчаеце вяскоўцаў пра магчымасць прышчапіцца?

— Праблемы ў гэтым няма: у нас дастаткова разгалінаваная сетка сельскіх структурных падраздзяленняў: 2 участковыя бальніцы, 9 амбулаторый урача агульнай практыкі і 19 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Іх работнікі і інфармуюць грамадзян пра такую магчымасць. Адпаведная інфармацыя змешчана і на сайце паліклінікі.

— Каронавірус застаецца праблемай нумар адзін у свеце. Ходзяць размовы пра трэцюю і нават чацвёртую хвалі. Ці маеце што ў сувязі з гэтым сказаць вяскоўцам?

— Сказаць хачу, што насцярожанасці ў адносінах хваробы губляць нельга. Па-ранейшаму застаюцца актуальнымі дыстанцыяванне і масачны рэжым, асаб­ліва ў грамадскім транспарце, у крамах, паліклініцы ды іншых месцах, дзе групуюцца людзі. У выпадку з’яўлення сімп­томаў, характэрных для рэспіраторнай інфекцыі, неабходна звяртацца да доктара і строга выконваць яго рэкамендацыі.


Працэдура прышчэпкі, як упэўніліся на свае вочы, займае некалькі хвілін.

Наталля Мікалаеўна Ігнаценка з пасёл­­ка Туголіца на прышчэпку, як кажа, нава­­жылася пасля размоў з калегамі і адпачываючымі санаторнай установы, дзе працуе, нягледзячы што пенсіянерка.

— Спачатку, прызнаюся, не надта хацелася рабіць, — кажа пра вакцынацыю субяседніца, — дый страшна было: як гэта і што. Пасля наслухалася людзей — і нашых беларусаў, і з Расійскай Федэрацыі, якія прыязджаюць у санаторый “Шыннік” ды расказваюць, што там (у Расіі) усе вакцынуюцца — і прыйшло разуменне, што і самой трэба. Тым болей, што працую ў працэдурным кабінеце, з людзьмі шмат стасуюся і ўзаемадзейнічаю — рызыка захварэць павялічаная. Да таго як зрабіць прышчэпку, урач мяне агля­дзела, вызначыла тэмпературу цела. Мяне папрасілі пісьмова адказаць на пытанні анкеты і папярэдзілі, што на працягу 30 хвілін пасля ін’екцыі я буду заставацца пад наглядам. Таксама доктар дала парады, як весці сябе пасля вакцынацыі і паведаміла дату наступнага прыходу для яе завяршэння.

Робячы прышчэпку, Наталля Мікалаеўна, як кажа, ніколькі не хвалявалася. “Упэўнена — усё будзе добра. Расія ж не чужая нам дзяржава — дрэннай вакцыны не паставяць, — падвынікоўвае яна. — Як дазналася пра прывіўку? Ад медыкаў. Мне 61 год, а цяпер вакцынуюць якраз такую катэгорыю”.

Сярод родных пацыенткі яна прывілася першай. “Вырашыла быць прыкладам. Калі ўсё будзе добра — і іншыя родзічы, упэўнена, зробяць прышчэпку”, — з усмешкай заўважыла субяседніца.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем