Темы

Ала Шурын — лепшы аператар машыннага даення

Ала Шурын — лепшы аператар машыннага даення

Пра Алу Міхайлаўну на старонках “раёнкі” мы неаднойчы пісалі — сёлетняя перамога далёка не першая ў яе працоўнай біяграфіі. Аператар машыннага даення філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (у гэтай гаспадарцы жанчына працуе больш за 10 год) не здала высокіх пазіцый, нават стаўшы пенсіянеркай. І хіба хто рызыкне сказаць, што гэта не працоўны подзвіг — з дня ў дзень, на працягу амаль сарака гадоў (25 адпрацавала ў цяперашнім ААТ “Міхалёўская Ніва”) прыходзіць на ферму і не проста працаваць, а рабіць гэта як найлепш, быць прыкладам для ўсяго раёна. “Каб усе былі такімі работнікамі, як Ала Міхайлаўна”, — коратка, але ёмка ахарактарызаваў перадавую даярку дырэктар Міхаіл Стрыжэўскі.

— Працалюбству абавязана найперш бацьку Міхаілу Мельнічонку, — кажа субяседніца. — У свой час ён быў калгасным жывёлаводам, перадавіком вытворчасці, узнагарод меў — не пералічыць! Да таго ж, вельмі важна — цягнуцца да справы, якой займаешся, выконваць яе з задавальненнем. А ў маім выпадку — яшчэ і абавязкова любіць жывёлу.

Родам Ала Міхайлаўна з аграгарадка Іванаўка. Там нарадзілася і вырасла, там жыве і цяпер. На адной з ёй вуліцы пусціла карані старэйшая дачка Вольга (загадчыца МТФ в. Савічы, у мінулым неаднойчы прызнавалася лепшай маладой даяркай у раёне).

Назіраючы за жывёлагадоўляй “знізу”, параўноўваючы колішні і цяперашні да яе падыход, Ала Міхайлаўна адзначае станоўчыя перамены ў забяспечанасці фермы кормам — апошняга не толькі ўдосталь, але якасны, разнастайны, што перш за ўсё ўплывае на надоі.

З захапленнем расказвае перадавая даярка пра кіраўніцтва гаспадаркі, патрабавальнасць і адначасова добразычлі­васць людзей, якія ўсклалі на сябе абавязкі быць у галаве калектыву.

— Ад добрага стаўлення хочацца яшчэ лепей працаваць, дасягаць яшчэ большых надояў, — кажа Ала Міхайлаўна.

А вось прымусіць сябе пакінуць працоўнае месца і пераключыцца толькі на хатнія справы, да чаго настойліва заклікаюць дзеці, яна пакуль не гатова.

— Гаспадарка і дома немалая, ды толькі я спраўляюся з ёй і пасля работы, — з усмешкай заўважае жанчына, — а пакінуць сваіх рагуль не адважваюся. Дый у калектыве весялей, жыццё ярчэйшае.

Між тым у групе гэтай худзенькай жанчыны аж 95 кароў! Акрамя таго, што падаіць і дагледзець (працоўны дзень пачынаецца а 4-й гадзіне), за кожнай трэба прасачыць, каб раптам не захварэ­ла, з кожнай пагаманіць, прылашчыць — прывязное ўтрыманне ў гэтым пераважае над сучасным беспрывязным. Затое ў адказ даярка атрымлівае вялікае малако — валавы надой за 2020 год склаў 659 тон.

— Ала Міхайлаўна — прафесіянал сваёй справы, гонар нашага калектыву, — характарызуе аператара машыннага даення галоўны заатэхнік гаспадаркі Міхаіл Іванавіч Бандарчук. — Сама дасягае высокіх надояў і моладзь гэтаму вучыць: падказвае, раіць, дапамагае. З такімі працаўнікамі любая задача — вырашальная.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем